Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана — вайсковае пахаванне ў г. Свіслач Гродзенскай вобласці, размешчанае ў скверы па вуліцы 17 Верасня.

Пахаваны 398 воінаў 190-га стралковага палка 3-й арміі 2-га Беларускага фронту, а таксама воіны 336-га стралковага палка і партызан, якія загінулі пры вызваленні пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза Мікалай Паўлавіч Масонаў і Іван Міхайлавіч Мяльноў.

На магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна і стэла.

Літаратура

Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Свіслачы