Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў (нар. , г. Быхаў, Магілёўская вобласць — ) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1982).

Біяграфія Скончыў у 1969 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».

З 1971 года працаваў на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, у 1992—1993 — загадчык кафедры, з 1996 — дэкан факультэта. Прафесар. З 1998 года на кафедры беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: агульнае, славянскае, рускае і беларускае мовазнаўства; матэматычная лінгвістыка.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).

Асноўныя працы Меў звыш 300 навуковых прац, у тым ліку больш за 30 кніг.

Беларуская навуковая спецыяльная лексіка / Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнікаў. — Мінск, 1987. Агульнае мовазнаўства вучэб. дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. — Мінск: Універсітэцкае, 1994. — 350 с. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў: Вучэбны дапаможнік. — Мн., 1999. — 119 с. Кіраўніку аб мове. — Мн.: Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2001. — 126 с. Кароткая гісторыя беларускай мовы і мовазнаўства : Вучэб. дапам. — Мн.: Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2002. — 103 с. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. — Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. — 672 с.

Літаратура Уладзімер Кароткі. Браніслаў Плотнікаў // Наша Ніва, 2005 — 03

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі