Суд Першамайскага раёна г. Віцебска — раённы суд агульнай юрысдыкцыі на тэрыторыі Першамайскага раёна Віцебска. Размешчаны ў будынку па вуліцы Гарбачэўскага, 26.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актаміКодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З.

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў.

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Віцебскі абласны суд.

Старшыні суда з 31 снежня 2021 — Аляксандр Эдуардавiч Ляшковiч.

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Віцебска Катэгорыя:Вуліца Гарбачэўскага (Віцебск) Катэгорыя:Першамайскі раён (Віцебск)