Рычард Дэвід Джэймс (нар. 18 жніўня 1971 года), больш вядомы як Aphex Twin і значна менш як AFX ― брытанскі музыкант, кампазітар і дыджэй ірландскага паходжання. Знакаміты сваімі своеасаблівымі працамі ў такіх электронных стылях, як джангл, тэхна і эмбіент. Музычныя журналісты такіх выданняў, як Mixmag, The New York Times, NME, Fact, Clash і The Guardian называлі Джэймса адным з найбольш уплывовых і важных артыстаў сучаснай электроннай музыкі.

Вырасшы ў Корнуале, Джэймс пачаў дыджэіць на бясплатных вечарынах і клубах свайго рэгіёна ў ранніх 80-х, а пазней — на пляцоўках па ўсім Вест-Кантры. Яго дэбютны EP Analogue Bubblebath быў выдадзены ў 1991 годзе на лэйбле Mighty Force Records. Гэты рэліз прынёс аўтару прызнанне і паслядоўнікаў: ён пачаў выступаць у тэхна-клубах і рэйвах па ўсёй Вялікабрытаніі і кантынентальнай Еўропе. У тым жа годзе Джэймс стаў сузаснавальнікам лэйблу Rephlex Records.

Яго дэбютны альбом Selected Ambient Works 85–92 1992 года, які выйшаў на бельгійскім лэйбле Apollo, атрымаў значна большае прызнанне ад крытыкаў. У гэтым жа годзе ён таксама з’явіўся ва ўплывовай кампіляцыі Warp Records Artifical Intelligence. У наступным годзе ён падпісаўся на Warp і выпусціў альбомы, якія трапілі ў чарты, ...I Care Because You Do (1995) і Richard D. James Album (1996) і сінглы з топ-40, як On (1993), Come to Daddy (1997), Windowlicker (1999). Музычныя жа кліпы на песні Come to Daddy і Windowlicker, знятыя Крысам Канінгемам, прыцягнулі да музыкі шырокую міжнародную ўвагу.

Пасля выпуску Drukqs у 2001, Джэймс страціў некалькі гадоў на музычныя рэлізы на сваім уласным лэйбле Rephlex label, уключаючы серыю з 11 міні-альбомаў Analord і пару рэлізаў 2007 года пад назвай the Tuss. У 2014 годзе ён зрабіў даступным раней невыпушчаны лонг-плэй 1994 года Caustic Window пад аналагічным псеўданімам. Болей чым праз год ён вярнуўся з альбомам Syro, за які атрымаў Грэмі ў катэгорыі «найлепшы электронны/танцавальны альбом». З таго часу ён выпусціў EP Cheetah (2017) і Collapse (2018), якія трапілі ў чарты.

Раннія гады Нарадзіўся 18 жніўня 1971 года ў ірландскім Лімерыку, яго бацькі былі валійцамі. Сам Джэймс казаў, што меў памёрлага брата Рычарда, ад якога ён і атрымаў у спадчыну сваё імя. У інтэрв’ю Alternative Press 1997 года ён заявіў, што гэтая смерць адбылася падчас перасоўвання ягонай сям’і ў Канаду ў 1968 годзе для шахцёрскай працы; гэта падзея заахвоціла ягоную маці перавыкарыстаць імя, бо «яна не жадала мірыцца са смерцю дзіця». Джэймс узрастаў у Корнуале, дзе ён жыў у Ланэры, падчас вучобы ў школе Рэдрут у Рэдруце. Джэймс заяўляў, што яму падабалася расці тут, «адрэзаным ад горада і астатняга свету». Ён зацікавіўся ствараннем гукаў да напісання музыкі, граў са струнамі ўнутры сямейнага піяніна і разабраным магнітафонным абсталяваннем. Паводле слоў Джэймса, ва ўзросце 11 гадоў ён змог выцягнуць гук з хатняга камп’ютару Sinclair ZX81, у якога фізічна не было гукавай карткі: «Я пагуляў з машынным кодам і знайшоў некалькі кадоў, якія дазвалялі прымаць ТБ-сігналы, якія і ўтваралі гэты жудасны шум, калі вы павышалі гучнасць». Таксама ён казаў, што купіў свой першы сінтэзатар ва ўзросце 12 гадоў і пасля з’яўлення зацікаўленасці ў электроніцы змог мадыфікаваць аналагавыя сінтэзатары «і іншае барахло» для стварэння шуму.

Джэймс пачаў ствараць музыку ў 14, такім чынам часткова хаваючыся ад «страшэнна жудасных» альбомаў Jesus and Mary Chain, якія слухала ягоная сястра. У Корнуале было ўсяго некалькі музычных крамаў, але гэта кампенсавалася начным жыццём з папулярным там кіслотным хаўсам. Джэймс сцвярджаў, што пісаў падобную да кіслотнага хаўса і тэхна музыку шмат гадоў да таго, як гэтыя жанры сталі папулярнымі, што пазней прывяло да таго, што ён выкупляў абсалютна ўсе запісы такой стылістыкі, якія мог знайсці. У пазнейшым падлеткавым узросце Джэймс пачаў дыджэіць у клубах і на рэйвах, пушчаючы ўласныя трэкі на сваіх сэтах. Ён вучыўся ў Корнуальскім каледжы з 1988 да 1990 і скончыў яго з дыпломам інжынера. Са слоў аднаго з рэктараў, ён часта надзяваў навушнікі падчас практычных заняткаў — у яго была «свайго роду містыка…». Рэктар думаў, што «некаторыя студэнты баяліся яго».

Кар’ера

1988—1991: Бясплатныя корнуальскія вечарынкі, Rephlex Records і першыя рэлізы У позніх 80-х Джэймс быў уцягнуты ў кам’юніці корнуальскіх свабодных вечарынак, арганізоўваў рэйвы на «сакрэтных бухтах уздоўж узбярэжжа і за пясчанымі выдмамі». Упершыню ён дыджэіў на свяце 1988 года ў амбары. Таксама вядома, што вечарынкі ладзілі ў кар’еры Гвенап. Яны ў асноўным прыцягвалі лакальную моладзь і вандроўнікаў, з уваходнымі ахвяраваннямі, прымаемымі ў канабісе. Цесна звязанае кам’юніці таксама ладзіла вечары ў маленькіх клубах у гарадах па ўсяму наўколлі, уключаючы Сэнт-Айвс, Портаван і Сэнт-Остэл. Джэймс пазней назаве гэтую сцэну «лепшай з тых, у якіх ён удзельнічаў».

Атрымаў сталы дыджэйскі пульт у 1989, граючы па чаргаваных тыднях у начным клубе Боўгі ў Крантоку. Тут ён сустрэў Тома Мідлтана і Грант Уілсан-Кларыдж. Знаходзячыся пад уплывам музыкі Джэймса, Мідлтан прайграў касету, дадзеную яму Джэймсам, арганізатару бясплатных вечарынак у Эксетары, які ў канцы канцоў пераканаў Джэймса выпусціць запіс на ягоным новым гуказапісваючым лэйбле Mighty Force Records. Спачатку ён працівіўся, аднак пасля ЛСД-трыпу за кулісамі дыджэйскага канцэрту, Дарбі і Мідлтан угаварылі яго выпусціць касету. Пазней Дарбі заяўляў: «Я думаю, што без гэтага начнога трыпу аніякага Aphex Twin’у б не існавала». Джэймс казаў аналагічна: «…яны прымусілі мяне падпісаць кантракт тады, калі я быў пад кайфам. Я трыппіў, а яны махалі гэтымі грошамі і ручкай каля мяне. Гэта крыху клішыравана, аднак менавіта такім чынам яны атрымалі мой подпіс на кантракце». Таксама натхнёны музыкай Джэймса, Уілсан-Кларыдж прапанаваў выкарыстаць крыху грошай, якія ён уклаў у стварэнне лэйбла, для выпуску альбому. Ён і Джэймс заснавалі Rephlex Records у 1991 годзе.

Першым рэлізам Джэймса стаў міні-альбом на 12 абаротаў Analogue Bubblebath, выпушчаны на Mighty Force ў верасні 1991 года. Дадзены альбом трапіў у плэйліст Kiss FM, уплывовай лонданскай радыё-станцыі, прыдаваючы яму шырокую вядомасць на танцавальнай музычнай сцэне. У 2015 The Guardian назваў рэліз адным з ключавых момантаў у гісторыі танцавальнай музыкі. Дадзеная касета прыцягнула ўвагу Рынаата Вандэпапельера, кіраўніка R&S Records, аднаго з перадавых рэйв-лэйблаў Еўропы таго часу. Джэймс наведаў яго ў Бельгіі, прынёсшы з сабою каробку, поўную касет з ягонай музыкай. З гэтых запісаў яны выбралі трэкі яшчэ на два альбомы, уключая першы альбом Джэймса «Selected Ambient Works 85-92».

У 1992, па меры таго, як распаўсюджвалася інфармацыя аб ягоных міні-альбомах, Джэймс пачаў выступаць на лонданскіх тэхна-мерапрыемствах, такіх, як фарміруючы клуб Knowledge, які праходзіў у SW1 у лонданскай Вікторыі і ўплывовы начны клуб Lost.

У 1991 і 1992 гадах Джэймс выпусціў тры EP «Analogue Bubblebath», два міні-альбомы пад назвай Caustic Window, EP «Red», як удзельнік калектыву Universal Indicator, разам з міні-альбомамі «Digeridoo» і «Xylem Tube» на лэйбле R&S. Хоць ён і пераехаў у Лондан для вывучэння электронікі ў Кігстанскім палітэхнічным універсітэце, ён прызнаваўся Дэвіду Тупу, што ягоная вучоба выслізгвалася ад яго па меры працягу займання электроннай музыкай.

1992—1994: Selected Ambient Works і першы поспех Першы паўнавартасны альбом Aphex Twin, «Selected Ambient Works 85-92», уключыў матэрыял, які адносіцца да падлёткавых год Джэймса. Ён быў выпушчаны ў лістападзе 1992 на Apollo Records, даччынай кампаніі R&S. Джон Буш з Allmusic пазней назаве гэты альбом пераломным момантам у эмбіент-музыцы. У рэцэнзіі 2002 года журнала Rolling Stone на альбом Пэт Блэшыл адзначыў, што Aphex Twin «выйшаў за мяжы эмбіент-музыкі Браяна Эна, злучаючы пышныя гукавыя ландшафты з акіянічнымі рытмамі і басавымі лініямі», дэманструючы, што «тэхна можа быць чымсьці большым, чым наркатычная танцавальная музыка». Дэвід Перакара ў артыкуле для Pitchfork у 2002 годзе назваў яго «самай цікавай музыкай, створанай калі-небудзь пры дапамозе клавіятуры і камп’ютара». Бэн Мёрфі з DJ Magazine назваў рэліз «эпахальным запісам у каноне IDM, эмбіента і эксперыментальнай музыкі».

Акрамя гэтага, у 1992 Джэймс выпусціў міні-альбом «Digeridoo» і «Xylem Tube EP» як Aphex Twin, міні-альбом «Pac-Man» (альбом рэміксаў на музыку аднайменнай гульні) пад займеннем Power-Pill, два з чатырох EP «Joyrex» («Joyrex J4 EP» і «Joyrex J5 EP») як Caustic Window, і «Analogue Bubblebath 3». «Digeridoo» дасягнуў 55 пазіцыі ў брытанскім чарце, і пазней апісваўся Rolling Stone як «прадвеснік драм-энд-бэйса». У гэтым жа годзе ён пад займеннем Dice Man таксама апынуўся на кампіляцыі лэйбла Warp Records «Artifical Intelligence» з трэкам Polygon Window. Менавіта гэтая кампіляцыя дапамагла ўзнікнуць такому жанру, як «інтэлектуальная танцавальная музыка» і запусціць кар’еру не толькі самога Джэймса, але і Autechre разам з Richie Hawtin. У 1993 паследавалі ягоныя рэлізы на Warp: «Surfing on Sine Waves» (другі запіс у серыі «Artifical Intelligence»), і міні-альбом «Quoth», пад псеўданімам Polygon Window, а пазней і EP «On», які трапіў у топ-40 брытанскіх чартаў. Акрамя гэтага Rephlex выпусціў міні-альбом Джэймса пад займеннем Bradley Strider, а таксама яшчэ два запісы Caustic Window.

Джэймс удзельнічаў у некаторых турах 93-га года. Ён падтрымліваў гурт the Orb і далучыўся да тура «Midi Circus», які праходзіў на пляцоўках па ўсёй Велікабрытаніі, будучы хэдлайнерам разам з Orbital, the Orb, ды Drum Club. У канцы года ён прымаў удзел у туры NASA «See the Light» разам з Orbital, Moby і Vapourspace на пляцоўках па ўсяму ЗША.

Warp выпусціў другі альбом Aphex Twin, «Selected Ambience Works Volume II» у 1994, які даследваў значна болей эмбіентнае гучанне, натхнённае ўразуметымі снамі і вопытам Джэймса ў вобласці сінестэзіі. Ён дасягнуў адзінаццатай строчкі брытанскага чарта, але быў не асабліва добра прыняты крытыкамі. Пазней крытык Сайман Рэйхолдс адзначыў, што «многія з культу Aphex`a былі ў замяшанні», і «меркаванні паклоннікаў раздзяліліся». Іншымі рэлізамі ў гэтым годзе стала чацвёртая частка «Analogue Bubblebath», «GAK» (створаны з ранніх дэма-версій) і «Classics» — альбом-кампіляцыя.

1995—2000: …I Care Because You Do, Richard D. James Album і Come to Daddy Для альбому «…I Care Because You Do» 1995 года, які быў напісаны ў прамежку паміж 1990 і 1994 гадамі ў розных стылях, Джэймс выкарыстоўваў выяву свайго твара на вокладцы, якая стала матывам яго наступных рэлізаў. Ён замовіў у заходняга кампазітара класічнай музыкі Філіпа Гласа аркестровую версію трэка «Icct Hedral» з дадзенай пласцінкі, якая пазней з’явілася на міні-альбоме «Donkey Rhubarb». У тым жа годзе Джэймс выпусціў EP «Hangable Auto Bulb» пад псеўданімам AFX, які паклаў пачатак недаўгавечнаму стылю drill’n’bass.

«Richard D. James Album», чацвёрты альбом Джэймса як Aphex Twin`a, быў выпушчаны на лэйбле Warp у 1996 годзе. У ім знайшлося месца праграмным сінтэзатарам і нетрадыцыйным рытмам. Уілл Хэрмс з Spin абмеркаваў выкарыстоўванне Джэймсам элементаў джангла, напісаўшы, што «прымяняючы стратэгіі джанглістаў да свайго ўласнага дакучлівага стварэння гука — яго цудоўная странная палітра мадэрнісцкіх струнных інструментаў, бзыкаючых дзіцячых цацак і ўсхваляваных машын — ён перарабляе drum’n’bass па сваім вобразе і падабенстве». У спісе найлепшых альбомаў 1990-х гадоў, складзеных Pitchfork, Эрык Кар напісаў, што гэты альбом прадэманстраваў «агрэсіўныя камбінацыі разрозненых электронных форм», з «амаль брутальным кантрастам паміж элементамі», што забяспечыла яго актуальнасць. У 2003 годзе NME назваў яго 55-м найвялікшым альбомам усіх часоў, а ў 2009 Pitchfork назваў яго 40-м найвялікшым альбомам 90-х гадоў.