Касцёл Святога Казіміра — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Крушын Быдгашчскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства.

Гісторыя Касцёл быў пабудаваны ў 1908—1909 гадах у неагатычным стылі. Архітэктура храма тыповая для пратэстанцкіх цэркваў гэтай мясцовасці. Вежа касцёла размешчана нетыпова — ва ўсходняй частцы над прэсбітэрыем. У 1945 годзе храм перайшоў да каталіцкай парафіі ў Дамброўцы Новай.

Рашэннем арцыбіскупа Генрыка Мушынскага 29 чэрвеня 2000 года парафія ў Крушыне была створана і аддзелена ад тэрыторыі парафіі ў Дамброўцы Новай.

З 2000 года будынак паступова аднаўляўся. Вежа касцёла і значная частка яго сцен былі грунтоўна адрамантаваны. Былі адноўлены вітражы, адрамантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю старадаўні гадзіннік 1909 года, а таксама звон, які атрымаў новую падвеску і электрамагнітны прывад. У 2005 годзе храм быў пакрыты новай керамічнай пліткай. З 2010 года вядзецца рамонт інтэр’еру касцёла.

Спасылкі Parafia Rzymskokatolicka p.w. Św. Kazimierza Królewicza w Kruszynie

Спасылкі

Катэгорыя:Крушын (Куяўска-Паморскае ваяводства) Катэгорыя:Касцёлы Быдгашцкай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя:Храмы Святога Казіміра