Вуліца Карла Маркса () — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Працягласць 900 м ад Пажарнага завулка на паўночны ўсход да скрыжавання з завулкам Буянава.
Гісторыя Гістарычна мела назву Зялёная вуліца. У 1922 у гонар Карла Маркса. Сучаснае аблічча вуліцы стала фарміравацца ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў, калі паводле генеральнага плана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада, якая доўжылася і ў 1960—1980-я гады.
У 1980-я гады на размяшчаліся паліклініка № 1, медыцынскае вучылішча і яго інтэрнат, мастацкіх вырабаў фабрыка, траўматалагічны пункт, рамонтна-будаўнічае аб’яднанне «Аблдарбуд» і інш. На скрыжаванні з вуліцай Будзённага знаходзіліся анкалагічны дыспансер і дзіцячыя сады-яслі № 29 і № 34.
Забудова Цяпер у вулічнай забудове пераважаюць 2-, 3-, 4-, 5-павярховыя, пераважна жылыя, дамы.
Няцотны бок Лесвіца ў Падміколле № 13 — будынак былой фельчарскай школы (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.). Цяпер у будынку корпус № 1 Магілёўскага медыцынскага каледжа — № 15 — Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі. № 17 — склады Лекерта (другая палова ХIХ ст.) — № 23 — былы завод «Ольса». № 25 — Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама. № 27 — яслі-сад № 34. № 31 — двухпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму. № 33 — пяціпавярховы жылы дом.
Цотны бок (Камсамольская вуліца, 18) — Будынак рэальнага вучылішча (1885). У будынку размяшчаецца Сацыяльна-гуманітарны каледж. — № 2А — пяціпавярховы інтэрнат № 5 МДУ імя А. А. Куляшова. № 2 — навучальны корпус № 4 Магілёўскага медыцынскага каледжа. № 8 — трохпавярховы будынак у стылі савецкага класіцызму. У будынку размяшчаецца Магілёўаблдарбуд. № 10 — трохпавярховы будынак у стылі постканструктывізму (першая палова XX ст.). Цяпер навучальны корпус № 2 Магілёўскага медыцынскага каледжа. № 14(А) — дом Ратнера (другая палова ХIХ ст.), трохпавярховы будынак у цагляным стылі. Цяпер у будынку размяшчаецца ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. — № 14 — аднапавярховы мураваны будынак. (Піянерская вуліца, 23А) — яслі сад № 3. № 20 — Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў. (Піянерская вуліца, 27А) — Белтэлекам.
(вуліца Будзённага, 3) — аднапавярховы будынак 7-га анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера. № 28 — трохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму. № 30 — двухпавярховыя яслі-сад № 20 у стылі савецкага класіцызму. № 32 — трохпавярховы жылы дом у стылі савецкага класіцызму.
Славутасці У фае абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (д. № 25) устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і работнікаў органаў унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, на будынку медвучылішча ў 1988 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза М. Ф. Рабчэўскаму.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)