Сувораўская вуліца () — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.

Названы ў гонар расійскага палкаводца Аляксандра Суворава. Забудова складаецца пераважна з дамоў сядзібнага тыпу.

Працягласць вуліцы складае каля 510 м. Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца як працяг Ціміразеўскай вуліцы каля ракі Дзебры, перасякае Вучэбны, Курскі завулкі, Пражэктарную вуліцу, праспект Міру, Тупіковы, Варонежскі завулкі, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцамі Мікалуцкага і Альхоўскай.

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)