«Олівер Твіст» () — драматычны фільм 2005 года рэжысёра Рамана Паланскага, сямнаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Фільм з’яўляецца экранізацыяй Чарлза Дзікенса, адаптацыяй кнігі займаўся брытанскі драматург . Галоўныя ролі выканалі , Бен Кінгслі, , , , Марк Стронг і іншыя.

Прэм’ера фільма адбылася 11 верасня 2005 года на .

Сюжэт Страціўшы маці пры нараджэнні, Олівер Твіст становіцца круглым сіратой. Ён трапляе ў работны дом, дзе пануюць жорсткія норавы, а людзі ўсіх узростаў у жудасных умовах выконваюць самую складаную працу. Як і іншыя насельнікі дому, Олівер займаецца роспускам старых канатаў на пакулле, пакуль начальства не вырашае, што ад хлапчука трэба пазбавіцца. Пасля некаторых складанасцяў яго «аддаюць з даплатай» трунару, які ставіцца да новага работніка даволі добразычліва, у адрозненні ад слуг, вельмі незадаволеных прысутнасцю хлапчука. Неўзабаве Олівер уцякае ад трунара і адпраўляецца ў Лондан, які знаходзіцца за 120 кіламетраў ад яго роднага мястэчка. Гэта становіцца толькі пачаткам яго прыгод, якія ўключаюць у сябе стасункі са злачынцамі, суд і, нарэшце, знаёмства з чалавекам, які вырашае паклапаціцца аб хлапчуку і забяспечыць яму білет у нармальнае жыццё.

Акцёрскі склад

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2005 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2005 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2005 года Катэгорыя:Фільмы Чэхіі 2005 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Чэхіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Экранізацыі твораў Чарлза Дзікенса Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рональда Харвуда Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісала Рэйчэл Портман