Воданапорная вежа — інжынернае збудаванне ў Магілёве, размешчанае па вуліцы С. Лазо, 1-а.

Гісторыя Узведзена з цэглы і дрэва ў 1902 г. на ўскраіне горада ў комплексе будынкаў чыгуначнай станцыі «Магілёў» Віцебска-Жлобінскай чыгункі для забеспячэння вадой вакзала і тэхнічных службаў.

Верхняя (драўляная) частка была пашкоджана артабстрэлам падчас наступальнай аперацыі 1944 г., там месцілася агнявая пазіцыя нямецкіх войскаў. Адноўлена ў 1940-я гг., абшаляваная, вокны ў мураванай частцы закладзены.

Зараз гэта дзеючы вытворчы аб’ект РВУП «Дарвадаканал» ДА «Беларуская чыгунка». Выкарыстоўваецца па першапачатковым прызначэнні.

Архітэктура Помнік архітэктуры так званага цаглянага стылю. Будынак размешчаны на высокім выступаючым цокалі, вылучаецца строгасцю планіровачнага рашэння, стрыманасцю дэкаратыўнай аздобы. У плане 8-падобнай формы. Гзымсавы пояс падзяляе будынак на два ярусы. Кожны паверх мае звязаныя між сабой адсекі, дзе размешчана інжынернае абсталяванне. У цэнтры ўсталяваны трубы для падачы вады ў рэзервуар, што знаходзіцца ў верхняй частцы вежы. Фасады дэкараваны. У ніжнім ярусе дзве глыбокія нішы з паўцыркулярным завяршэннем, аздобленыя рустам з замковым каменем. Аналагічна аформлены ўваход. Патоўшчаны гзымсавы пояс прафіляваны, мае несапраўдныя машыкулі. Перакрыцці драўляныя.

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Воданапорныя вежы