ULIS (маўленне Улі́с) — беларускі рок-гурт. Заснаваны ў 1988 годзе.

Гісторыя Пасля расколу ў 1988 годзе залатога складу беларускага рок-гурта Бонда з яго сыходзяць гітарыст Вячаслаў Корань і басіст Сяргей Краўчанка, адначасова яны ствараюць новы калектыў, які на пачатку 1989 года займеў назву ULIS. У хуткім часе да гурта далучаюцца некаторыя былыя ўдзельнікі Бонды і іншыя музыкі — перкусіяніст Валерый Цініцкі, ударнік Кірыл Шэвандо (у 1990 годзе яго замяняе Сяржук Кныш), вакалістам становіцца Андрэй Патрэй, аўтарам тэкстаў выступае Фелікс АксёнцаўКроніка гурта ULIS / www.ulis.by .

Першы выступ новага гурта на фестывалі «Тры колеры» адразу прынёс поспех — ULIS займае другое месца (саступіўшы толькі Мроі). Дэбютны альбом запісваўся ў 1989 годзе ў польскім горадзе Ольштын (запісваў вядомы польскі гукарэжысёр Рычард Шміт). За тры дні працы ў студыі было запісана 11 песень, аднак на першы альбом пад назвай «Чужаніца» трапілі толькі 8. Там жа, у Ольштыне, быў выдадзены невялікі наклад альбома у 100 аўдыёкасет. Альбом быў перавыдадзены на вініле ў 1991 годзе фірмай Мелодыя (аўтарам вокладкі выступіў Міхал Анемпадыстаў), у 1996 годзе зноў перавыдадзены на кампакт-касеце мінскай кампаніяй Каўчэг.

Неўзабаве ў Ольштыне запісваецца другі альбом, які выдаецца ў 1991 годзе на вініле пад назвай «Краіна доўгай белай хмары» (выдавец Polskie Nagrania), альбом перавыдадзены ў 1996 годзе кампаніяй Каўчэг.

Пад канец 1991 года гурт пакідае вакаліст Андрэй Патрэй, якога замяняе Алег Тумашоў, таксама сыходзіць перкусіяніст Валерый Цініцкі. Аднак гэта не перашкаджае запісаць у 1993 годзе новы альбом «Танцы на даху», які быў выдадзены на кампакт-касеце. У лютым таго ж года выдаецца англійскамоўная версія праграмы «Dances On The Roof».

У 1994 годзе адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS сышлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў.

Нягледзячы на страту асноўнага складу, гурт працягвае актыўную дзейнасць. У 1995 годзе Слава Корань разам з Аляксеем Паўловічам (бас-гітара) запісвае новы альбом «Па-над дахамі». Праз год да калектыва далучаюцца Ягор Марачук і Алег Дземідовіч. У 1996 годзе Каўчэг выпускае на кампакт-касетах альбомы «Life 1996» (аўтар тэкстаў Лявон Вольскі) і «Блуканьне». У тым жа 1996 запісваецца праграма «Ратуйце вашыя душы», якую ў 1997 годзе выпускае на кампакт-касетах кампанія Саціс. У 1997 годзе склад ULIS зноў кардынальна змяніўся: Слава Корань (гітара, спеў, тэксты і музыка), Віктар Самарукаў (бас-гітара), Аляксандр Быкаў (ударныя).

У 1998 годзе БМАgroup выдае два CD з лепшымі творамі калектыва.

У 1999 годзе Каўчэг выпускае альбом «Падарожжа». У 2003 годзе выдаецца апошні на сёння альбом «Люстэрка», у які ўвайшлі новыя аранжыроўкі старых хітоў гурта, тры песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, кавер на песню «Апавяданьне пра маю вуліцу» польскага гурта Aya RL. У 2001 годзе па выніках выступлення на «Басовішчы» гурт атрымоўвае прэмію ад галаўнога офіса «Беларускага Радыё Рацыя».

У 2007 годзе ULIS меў наступны склад: Слава Корань, Віктар Самарукаў, Павел Ярмачэнка (ударныя), Наталля Куніцкая (клавішы). Пасля апошняга студыйнага рэлізу ULIS амаль спыніў канцэртную дзейнасць, апошнімы вядомымі канцэртамі сталі выступы ў Чарнігаве (фестываль «Be Free») і ў Полацку. Фронтмэн калектыва Слава Корань апошнім часам жыве ў Польшчы, басіст Віктар Самарукаў — у Канадзе. Аднак, як сцвярджае лідар гурта, ULIS працягвае сваё існаванне і пачне ствараць новую праграму па вяртанні басіста на радзімуЯны яшчэ вернуцца: Zet, Ulis, Rasta, Zygimont Vaza / Experty.by.

Гурт ULIS праводзіў актыўную канцэртную дзейнасць. Ён выступаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Эстоніі, Германіі, Вялікабрытаніі. ULIS з’яўляліся ўдзельнікамі шэрагу музычных фестываляў і супольных канцэртаў: «Тры колеры» (Мінск, 1989-1990), «Сырок» (Масква, 1990) «Рок-немаўля» і «Вольныя танцы» (Маладзечна), «Рок па вакацыях», «Рок-Купалле» і «Любі сапраўднае» (Мінск, 1998), «Салідарныя з Беларуссю» (Польшча, 2006), «Be Free» (Чарнігаў, 2007-2009) і іншыяСЛАВА КОРАНЬ АДЗНАЧАЕ 60-ГОДЗЬДЗЕ! (ВІДЭА) / Тузін Гітоў.

Дыскаграфія «Чужаніца» (1989) «Краіна доўгай белай хмары» (1990) «Танцы на даху» (1993) «Па-над дахамі» (1995) «Life 1996» (1996) «Блуканьне» (1996) «Ратуйце вашыя душы» (1997) «Падарожжа» (1999) «» (2003)

Удзел у зборніках Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Padarožža», «Ja Tanču»

Склад Слава Корань — спеў, гітара, аўтар тэкстаў і музыкі, гукарэжысёр (1989 — наш час) Віктар Самарукаў — бас-гітара (1997 — наш час) Павел Ярмачэнка — ударныя (2004 — наш час) Наталля Куніцкая — клавішныя (2004 — наш час)

Былыя ўдзельнікі Фелікс Аксёнцаў — аўтар тэкстаў (1989—1994) Аляксандр Быкаў — ударныя (1997—2004) Лявон Вольскі — тэксты (1995) Алег Дземідовіч — ударныя (1996) Сяржук Кныш — ударныя (1990—1994) Сяржук Краўчанка — бас-гітара (1989—1994) Ягор Марачук — гітара (1996—1997) Таццяна Мархель — народныя спевы (1990) Ігар Маскаленка — ударныя (1995) Андрэй Патрэй — спеў (1989—1990) Лёша Паўловіч — бас-гітара (1995—1997) Алег Тумашоў — спеў (1991—1994) Валерый Цініцкі — перкусія (1989—1990) Кірыла Шэвандо — ударныя (1989) Сяргей КісялёўUlis (Уліс) / Experty.by — бас-гітара

Храналогія

Літаратура

Спасылкі Сайт гурта Старонка гурта на Last.fm Старонка гурта Укантакце Слава Корань: «Калі-небудзь тут пачнецца нармальнае жыцьцё» / Experty.by Слава Корень: «Изо рта неделю тройным одеколоном несло» / Experty.by Слава Корень: «Все белорусские музыканты находятся в процессе учёбы» / Ultra-music.com ВЫКЛАДЗЕНАЯ ЗАБЫТАЯ ФОТАСЭСІЯ КЛЯСЫЧНАГА СКЛАДУ ГУРТА ULIS (ФОТА) / Тузін гітоў

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1988 годзе