Фёдар Восіпавіч Папоў ( — ) — вучоны-гісторык, архівіст, педагог.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (гісторык — архівіст). З кастрычніка 1938 года па люты 1955 год — загадчык партархіва пры ЦК КП(б)Б.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуяваны разам з дакументамі партыйнага архіва ва Уфу.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1944 гг.»Попов Федор Осипович.
Літаратура Архівісты Беларусі : біябібліяграфічны даведнік. — Мінск, 2006. — С. 171. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 405
Катэгорыя:Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова