Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Бжоза Быдгашчскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства.

Гісторыя У 1921 годзе былі распачаты намаганні па стварэнні новай рымска-каталіцкай парафіі ў Бжозе. 10 красавіка 1924 годзе кард. Эдмунд Дальбор заснаваў пяць новых парафій, у тым ліку парафію ў Бжозе.

26 кастрычніка 1925 годзе жыхары стварылі ў Бжозе касцельна-будаўнічы камітэт. 17 чэрвеня 1934 годзе, дзякуючы намаганням кс. Лачкоўскага і старасты быдгашцкага, пачалось будаўніцтва касцёла, вуглавы камень пад будаўніцтва асвяціў арцыбіскуп гнезненскі Антоні Лаўбіц. Храм быў пабудаваны на працягу 3 гадоў па праекце Стэфана Цыбіхоўскага і каштаваў 10 тыс. злотых.

У кастрычніку 1937 года кс. Казімір Стэпчынскі асвяціў касцёл у Бжозе, які стаў парафіяльным.

Падчас Другой сусветнай вайны нацысцкія ўлады адабралі храм у католікаў і перадалі яго пратэстантам. У лістападзе 1939 года апошні даваенны пробашч парафіі кс. Францішак Ксаверый Лачкоўскі быў забіты немцамі ў Фардонскай даліне смерці. Пасля заканчэння вайны касцёлы вярнулі католікамBrzoza #5 — Kościół NMP/ Church of Virgin Mary

Спасылкі Parafia pw. NMP Królowej Polski w Brzozie Parafia pw. NMP Królowej Polski

Катэгорыя:Бжоза (Быдгашчскі павет) Катэгорыя:Касцёлы Быдгашцкай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Куяўска-Паморскага ваяводства