Фелікс Морыц Варбург (; 14 студзеня 1871, Гамбург, Германія — 20 кастрычніка 1937, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі і амерыканскі фінансіст яўрэйскага паходжання. Старэйшы партнёр у фірме «Kuhn, Loeb & Co.», партнёр у «M. M. Warburg & CO.», адзін з заснавальнікаў «Джойнта».
Біяграфія Фелікс Варбург нарадзіўся ў сям’і Майсея Варбурга, нямецкага банкіра. Яго братамі былі мастацтвазнавец Абі, «бацька Федэральнай Рэзервовай Сістэмы ЗША» Пол, дырэктар фамільнага банка Варбургаў Макс і тэолаг Фрыц.
У ЗША Фелікс пераехаў у 1894 годзе. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Фрыдай Шыф, дачкой прэзідэнта «Kuhn, Loeb & Co.» Якаба Шыфа. Варбург стаў старэйшым партнёрам у кампаніі «Kuhn, Loeb & Co.».
У 1910 годзе ён вылучаў грошы на доўгатэрміновы крэдыт для мадэрнізацыі ваенна-прамысловага комплексу Брытаніі, у рамках заканадаўчага акту аб мадэрнізацыі грамадзянскага і ваеннага флоту Вялікабрытаніі"Сергей Виряскин. Короли финансового капитала. Миллиардеры в эпоху первой мировой войны и расцвета империализма ..
Фелікс Варбург стаў адным са стваральнікаў Амерыканскага яўрэйскага размеркавальнага камітэта (Джойнт) сумесна з Я. Шыфам і . Ён праславіўся як актыўны філантроп і лідар амерыканскай яўрэйскай абшчыны ў першых дзесяцігоддзях дваццатага стагоддзя. Варбург спрыяў развіццю яўрэйскіх паселішчаў у Эрэц-Ісраэль, аказваў падтрымку Палесцінскай эканамічнай карпарацыі і Яўрэйскаму ўніверсітэту ў Іерусаліме, браў удзел у пашырэнні Яўрэйскага агенцтва.
У 1927 годзе Фелікс Варбург наведаў Савецкі Саюз, у якасці аднаго з кіраўнікоў праекта «Агра-Джойнт». Ён пабываў у сарака яўрэйскіх паселішчах ва Украіне і ў Крыме.
У Ф. Варбурга былі чатыры сыны — Фрэдэрык Маркус, Геральд Фелікс, Пол Фелікс і Эдвард Морцімер. А таксама дачка Карола, якая ў 1916 годзе выйшла замуж за Уолтэра Натана Ротшыльда.
Гл. таксама Калонія Варбурга
Спасылкі
Біяграфічная даведка на сайце «NNDB»
Катэгорыя:Банкіры паводле алфавіта Катэгорыя:Банкіры Германіі Катэгорыя:Банкіры ЗША Фелікс Катэгорыя:Супрацоўнікі «Джойнта»