Смоўж іспанскі (Arion vulgaris Moquin-Tandon, 1855 альбо памылкова Arion lusitanicus Mabille, 1868) — смоўж роду Arion сямейства Arionidae, атрада лёгачных, класа бруханогіх наземных малюскаў. Інвазійны від, які з сярэдзіны XX стагоддзя распаўсюдзіўся амаль па ўсёй Еўропе. Cур’ёзны шкоднік у сельскай гаспадарцы.

Арэал

Да першай паловы XX стагоддзя смаўжы былі распаўсюджаны толькі ў межах Пірэнейскага паўвострава, аднак даволі хутка асвоілі Цэнтральную і Паўночную Еўропу, верагодна, за кошт ненаўмыснага пераносу чалавекам па гандлёвых шляхах.

Значэнне

У прадстаўнікоў гэтага віду практычна няма натуральных ворагаў, таму яны часта дасягаюць вялікай колькасці і здольныя рабіяць катастрафічныя «набегі» на лугі дзікарослай травы, сады і агароды. Верагодна, вялікая хуткасць распаўсюджвання смаўжа іспанскага звязана з іх гермафрадытызмам. За адну кладку адна асобіна можа вырабіць да ста яек. Для кантролю колькасці смаўжоў прапануюць прымяняць хімічныя і біялагічныя агенты (метальдэгід, паразітычных круглых чарвей і кляшчоў).

Распаўсюджанне ў Беларусі Ужо ў 2020 годзе навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі фіксавалі пранікненне іспанскага смаўжа на тэрыторыю БеларусіОпасные чужеродные моллюски вытесняют сородичей с огородов. У 2022 годзе беларускія СМІ сталі актыўна прыцягваць увагу да з’яўлення іспанскага смаўжа ў розных кутках БеларусіУ Беларусі з’явіліся іспанскія смаўжы. Толькі не бярыце іх у рукі! ФотаИспанские слизни доползли до Барановичей. Фотофакт .

Спасылкі

Испанский слизень: все, что нужно знать о моллюске, разрушающем нашу экосистему

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1868 годзе Катэгорыя:Малюскі Еўропы Катэгорыя:Лёгачныя малюскі