Міратворчыя сілы ААН (міратворчы кантынгент ААН) — узброеныя кантынгенты краін — членаў ААН, вылучаныя паводле Статуту ААН у мэтах прадухілення ці ліквідацыі пагрозы міру і бяспецы шляхам сумесных прымусовых дзеянняў (ваенная дэманстрацыя, блакада і т. д.), калі меры эканамічнага і палітычнага характару апынуцца ці апынуліся недастатковымі.

Рашэнні пра стварэнне, складзе, выкарыстанні і фінансаванні міратворчых сіл ААН прымаюцца Саветам Бяспекі ААН. Стратэгічнае кіраўніцтва ажыццяўляецца Ваенна-штабным камітэтам.

У 1988 годзе міратворчым сілам ААН была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. Генеральная Асамблея ААН заснавала свята — Міжнародны дзень міратворцаў ААН.

Беларусь ў міратворчых аперацыях

2 жніўня 2010 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Пра скіраванне вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міра і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы» ў колькасці 9 чалавек Указ № 400 от 2 августа 2010 г .

Спасылкі

Операции ООН по поддержанию мира

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру

Катэгорыя:Узброеныя сілы Катэгорыя:Міжнароднае права ўзброеных канфліктаў