Іва́н Про́харавіч Дзядзю́ля (18 верасня 1917, Асавец, Любанскі раён — 5 сакавіка 2013, Масква) — савецкі разведчык, дыпламат, палкоўнік дзяжбяспекі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік старшыні КДБ СССР па разведцы.

Біяграфія Іван Дзядзюля нарадзіўся 18 верасня 1917 года ў сялянскай сям'е. У 1939 годзе пасля заканчэння літаратурнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута быў прызваны ў РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года, быў палітруком роты, меў раненні.

У 1942 годзе быў у складзе групы накіраваны ў Мінскую вобласць для арганізацыі партызанскага руху. У гэтым жа годзе прызначаны камісарам створанага атрада «Смерць фашызму». З 1943 года — камісар партызанскай брыгады «Смерць фашызму».

З 1944 года працаваў у Смалявіцкім райкаме КП(б)Б. З 1947 года пасля заканчэння Вышэйшай дыпламатычнай школы МЗС СССР, працаваў у апараце палітычнага саветніка пры Савецкай ваеннай адміністацыі у Германіі, быў начальнкам консульскага аддзела ў Дрэздэне.

З 1951 года ў ранзе першага сакратара працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў СССР. Збірўся пісаць кандыдыцкую дысертацыю, калі атрымаў прапанову перайсці ў разведку. З 1954 года пасля заканчэння Курсаў разведкі быў прызначаны памочнікам начальніка, начальнікам 2-га аддзела Спецупраўлення Першага галоўнага упраўлення КДБ пры Савеце Міністраў СССР. З 1957 года прызначаўся памочнікам, намеснікам рэзідэнта ПГУ КДБ СССР у Аўстрыі, працаваў пад прыкрыццём пасады супрацоўніка консульскага аддзела пасольства, пазней — на пасадзе консула.

З 1962 года — рэзідэнт у Ізраіле пад дыпламатычным прыкрыццём пасады консульскага аддзела пасольства СССР. У 1967 годзе прызначаны памочнікам (старэйшы рэферэнт) старшыні КДБ СССР па разведцы.

З 1985 года ў адстаўцы.

Памёр 5 сакавіка 2013 года ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Аўтар кніг (пад псеўданімам І. П. Прохараў) «Германскае пытанне і задачы забеспячэння еўрапейскай бяспекі» (1954), «Лясная гвардыя» (1968), «Партызански фронт» (1975).

Узнагароды ордэн Чырвонага Сцяга; два ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені; два ордэны Чырвонай Зоркі; медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені; медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»; ведамасныя адзнакі.

Літаратура

Энциклопедия секретных служб России. — : АСТ., 2003. — 800 стр. Дедюля Н. П. на сайте Службы Внешней разведки РФ Дедюля Иван Прохорович на сайте истории Советских спецслужб Владимир Карпов (составитель). Рассекречено внешней разведкой // Иван Дедюля. ВЫСОКОЕ ДОВЕРИЕ. — : ОЛМА-ПРЕСС Образование, 2003. — ISBN 5-94849-084-X.

Катэгорыя:Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі Катэгорыя:Пахаваныя на Траякураўскіх могілках Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Разведчыкі СССР Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Выпускнікі Дыпламатычнай акадэміі МЗС РФ