Антон (Атон) Эдмунд Станіслававіч Цеханавецкі (; 1816 — , Парыж) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Іосіфавіча Цеханавецкага і Вікторыі са Здзяхоўскіх.
Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі і, верагодна, у Імператарскай гвардзейскай кадэцкай школе ў Пецярбургу. Скончыў Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін. Служыў у Паўлаўскім лейб-гвардыі палку. У 1837 годзе быў пісарам у канцылярыі маршалка шляхты Мсціслаўскага павета. Скончыў службовую дзейнасць у 1840 г. у чыне калежскага рэгістратара.
У 1857—1863 гадах маршалак дваранства Чавускага павета. Уласнік маёнтка Дрыбін.
Удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. У ноч з 6 на 7 мая 1863 г. пасля першай бітвы пад Горкамі ў Дрыбіне спыніўся атрад Звярдоўскага «Тапор». За ўдзел у паўстанні быў асуджаны на ссылку ў Шадрынск у Сібір (1865—1867). Пасля амністыі ў 1867 годзе эміграваў у Францыю.
Памёр бяздзетным года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз, квадрат 57, рад 3 з поўначы, магіла 5 з захадуOtton Edmund Ciechanowiecki.
Літаратура
Антон Эдмунд Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Імігравалі ў Францыю з Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі інстытута Корпуса інжынераў шляхоў зносін