Ціраспаль (, ) — былы пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіў у склад Заронаўскага сельсавета. З 1966 года ў складзе Віцебска.

Гісторыя У XVIII ст. з’яўляўся цэнтрам дзяржаўнага маёнтка. Потым быў уласнасцю Цеханавецкіх, Пацаў (здавалі ў арэнду). У 1878 г. належаў купцу Фрыдрыху Іванавічу Кронбергу. У маёнтку было 2064 дз. зямлі.

У пачатку XX ст. знаходзіўся ва ўласнасці Яўгена Андрэевіча і Мікалая Фрыдрыхавіча Кронбергаў. У маёнтку было 1600 дз. ворнай зямлі, 620 дз. няўдобіц і 415 дз. — пад лесам. У 1906 маёнтак Церасполле ўваходзіў у Мішкаўскую воласць Віцебскага павета. У маёнтку размяшчалася валасное праўленне.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Віцебскага сельсавета Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССРАдминистративно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.. З 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Заронаўскага сельсавета Віцебскага раёнаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. У 1966 годзе ўвайшоў у склад ВіцебскаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Мішкава і пасёлка Ціраспаль у мяжу горада Віцебска ад 17 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136)., у Чыгуначным раёне горада. На тэрыторыі былога пасёлка вуліцы Шумілінская, 1-я — 6-я Ціраспальскія, Ленінградская (да 1973 — Гарадская шаша).

Страчаная спадчына Сядзіба не захавалася. Да нашага часу захаваліся некаторыя дрэвы панскага парку і сажалка.

Вядомыя асобы Ігнат Феліксавіч Цеханавецкі (1815 — да 1894) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Віцебска Катэгорыя:Чыгуначны раён (Віцебск)