Мікалай Людвігавіч Светлік (, в. Паланечка, Навагрудскі павет, Мінская губерня; цяпер Баранавіцкі раён — ) — беларускі палявод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1904 г. у вёсцы Паланечка Навагрудскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і.
З 1939 года працаваў паляводам. У 1944 годзе узначаліў звяно па вырошчванні канюшыны. У 1952—1966 гадах палявод эксперыментальнай базы (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 года Баранавіцкага) раёна.
Звяно М. Л. Светліка на плошчы 5,5 га атрымала ўраджай насення канюшыны 5,2 ц/га. 30 сакавіка 1949 годзе за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Памёр у 1972 годзе, пахаваны на могілках у в. Вольна. У 1973 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск.
Літаратура Светлик Николай Людвигович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 195. Светлик Николай Людвигович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 559. Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 544. Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 440.