Ёс дэ Момпер (; , — , ) — фламандскі мастак-пейзажыст, прадстаўнік позняга маньерызму.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і мастака Барталамеуса дэ Момпера, які стаў першым настаўнікам Ёса.
Па здагадках, у 1580 годзе ён распачаў вандраванне ў Італію дзеля навочнага знаёмства са скарбамі мастацтва, назапашанымі ў Італіі, і з мэтай удасканалення ўласнага майстэрства. У 1590 годзе ажаніўся ў горадзе Антверпен. Меў трох сыноў, якія дзякуючы бацьку таксама атрымалі мастацкую адукацыю.
Сярод першых мастацкіх аўтарытэтаў для Ёса быў зямляк Пітэр Брэйгель Старэйшы. Пра гэта сведчыць ранні твор Ёса «Пейзаж з падзеннем Ікара» (Нацыянальны музей Швецыі),
З 1581 года прыняты ў гільдыю мастакоў Антверпена. Вядомы як стваральнік пейзажаў, над якімі працаваў галоўным чынам у майстэрні.
Галерэя
Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Катэгорыя:Мастакі Бельгіі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Бельгіі XVII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі маньерызму