Любоў Іванаўна Канановіч (, в. Галева, Пінскі павет, Палескае ваяводства — ) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія З 1952 года працавала паляводам, даяркай у калгасе «Аснежыцкі» Пінскага раёна. У 1971 годзе дасягнула рэкорднага надою малака ад каровы — 7634 кг.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (1966, 1971). Званне «Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна» прысвоена ў 2006 годзе за адменныя заслугі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Пінскага раёна.

Спасылкі Почетные граждане Пинского района Кононович Любовь Ивановна

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна