Міхаіл Мікалаевіч Мышко (, в. Нурава, Верхнядзвінскі раён — ) — беларускі савецкі гаспадарчы дзеяч. У 1973 годзе быў ганараваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы, аднак у 1978 годзе пазбаўлены ўзнагарод.

Біяграфія Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года начальнік палітаддзела Навадруцкай МТС, з 1953 года дырэктар рыбгаса «Навінкі», з 1955 года старшыня калгаса імя Жданава Дунілавіцкага раёна, з 1960 года старшыня калгаса «Бальшавік» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. Быў узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.

Пасля яго выхаду на пенсію ў калгасе былі праведзены рэвізіі, якія выявілі парушэнні. У 1977 годзе быў асуджаны за крадзеж дзяржаўнай маёмасці і прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі. У 1978 годзе быў пазбаўлены звання Героя Сацыялістычнай Працы і іншых узнагарод. У 1979 годзе быў паміліваны і вызвалены.

Літаратура Мышко Міхаіл Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 233.

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне Катэгорыя:Старшыні калгасаў