Лідзія Андрэеўна Навумава (, Новая Беліца, Гомельскі раён — , Талачын, Віцебская вобласць) — беларуская партыйная і гаспадарчая дзяячка, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія Нарадзілася 4 красавіка 1933 года ў Новай Беліцы.

Працавала аграномам у калгасе «XVIII партз’езд».

У 1957 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1962 годзе ўзначаліла калгас «Перамога» (з 1977 года — калгас «Імя Леніна») Талачынскага раёна. У яе калгасе пасяўныя плошчы павялічыліся да 3,5 тысячы гектараў. У канцы 1970-х гадоў у гаспадарцы атрымлівалі звыш 40 цэнтнераў збожжавых з гектара, жывёлаводы здавалі па 1,5 тысячы тон свініны за год.

Двойчы абіралася ў Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, 15 гадоў уваходзіла ў склад Саюзнага савета калгасаў, з’яўлялася членам райкама партыі, старшынёй раённага савета жанчын. Прымала ўдзел у Трэцім і Чацвёртым Усесаюзных з’ездах калгаснікаў.

Памерла 5 снежня 2022 года ў Талачыне.. Пахавана ў в. Копці Віцебскага раёна.

Узнагароды Ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікія медалямі, з’яўляецца Ганаровай грамадзянкай Талачынскага раёна.

Спасылкі Интервью с руководителем успешного колхоза Лидией Наумовой Вёсны і здабыткі Лідзіі Навумавай

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Талачынскага раёна