Міхаіл Іванавіч Барысенка (, в. Глыбоцкае, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — , г. Масква) — савецкі спецыяліст у галіне распрацоўкі сістэм кіравання для ракетна-касмічнай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1965). Член-карэспандэнт АН СССР (1981).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (радыётэхнічны факультэт, 1941), Маскоўскае вышэйшае каманднае агульнавайскавое вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (1942).

Месца працы, пасада: НДІ № 885 Міністэрства прамысловасці сродкаў сувязі СССР (з 1945, начальнік аддзела), НДІ прыборабудавання (з 1963, начальнік аддзялення, галоўны канструктар), Маскоўскі навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут (1974—1984, з 1976 — дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: сістэмы кіравання ракет-носьбітаў, міжпланетных касмічных апаратаў, штучных спадарожнікаў Зямлі.

Узнагароды Званне «Герой Сацыялістычнай Працы» (1957), Ленінская прэмія (1960), Дзяржаўная прэмія СССР (1978), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.

Літаратура

Борисенко Михаил Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 48. Борисенко — космический управленец / К. И. Баландин // Беларусь и космос. — Минск, 2016. — С. 15—17. Борисе́нко Михаил Иванович // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 36.

Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР Катэгорыя:Радыётэхнікі Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Савецкая гвардыя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны