Ахе́ран () — рака на паўночным захадзе Грэцыі. Даўжыня — 52 км.
Пачаткам ракі Ахеран лічыцца зліццё двух ручаёў, што бяруць бачатак у гарах Пінд на вышыні 1986 м. Яна цячэ па вузкай горнай даліне, потым фарміруе каньён са стромкімі скаламі. За ім у мінулым расцілалася возера Ахерусія, асушанае ў 1960-х гг. Ніжняя плынь пры ўпадзенні ў Іанічнае мора суднаходная, даступная для маламерных суднаў.
Назва ракі паходзіць ад («уздых»). У Старажытнай Грэцыі лічылася прытокам Стыкса. Старажытныя грэкі верылі, што ў возеры Ахерусія месціўся ўваход у свет памерлых. Каля Ахерана знаходзіўся храм Некрамантэён, дзе жрацы прымалі пілігрымаў, якія імкнуліся ўвайсці ў кантакт з нябожчыкамі. У 1958 г. храм, пабудаваны ў IV ст. да н.э., быў знойдзены археолагамі.
У нашы дні рэчышча Ахерана з’яўляецца месцам прыцягнення для турыстаў.
Спасылкі Greece’s river to the ‘underworld’ now lures adventure travelers The Nekromanteio at Acheron by Fotopoulou Sophia
Катэгорыя:Рэкі Грэцыі Катэгорыя:Геаграфія грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Эпір Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Міжземнае мора