Пакаленне Калумбаў (), таксама вядомае як пакаленне часу бур і пакаленне спраўджанага Апакаліпсісу (pokolenie «czasu burz» i «apokalipsy spełnionej») — назва пакалення польскіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся каля 1920 г. і чыё сталенне прыпала на гады 2-й сусветнай вайны. Вайна ў значнай ступені сфармавала іх свядомасць і ідэнтычнасць. Многія з іх загінулі падчас нямецкай акупацыі Польшчы і Варшаўскага паўстання (1944).

Маладыя людзі з пакалення Калумбаў бралі актыўны ўдзел у супраціве нямецкім акупантам цягам акупацыі і Варшаўскага паўстання. Найменне «пакаленне Калумбаў» паходзіць ад назвы кнігі Рамана Братнага «Калумбы. Год дваццаты». Характэрныя тэмы і матывы творчасці прадстаўнікоў гэтага пакалення — катастрафізм, крызіс каштоўнасцяў, месца чалавека ў свеце, напоўненым жорсткасцю і бедствамі.

Прадстаўнікі пакалення Калумбаў

Кшыштаф Каміль Бачыньскі Уладзіслаў Барташэўскі Міран Бялашэўскі Тэрэза Багуслаўска Вацлаў Баярскі Тадэвуш Бароўскі Раман Братны Ольгерд Будрэвіч Ежы Фіцоўскі Тадэвуш Гайцы Збігнеў Герберт Густаў Герлінг-Грудзіньскі Крыстына Крахэльска Станіслаў Лем Войцех Мэнцэль Уладзімеж Петшак Ян Рамоцкі Тадэвуш Ружэвіч Станіслаў Сташэўскі Здзіслаў Страіньскі Анджэй Тшэбіньскі Анджэй Шчыпёрскі Віслава Шымборска Юзаф Шчэпаньскі

Літаратура

Збігнеў Герберт. Рэканструкцыя паэта. Вершы, п'еса / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 244 с. Збігнеў Герберт. Спроба апісання. Эсэ / Пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 248 с. ARCHE № 10 за 2008 г. — нумар, прысвечаны Збігневу Герберту Збігнеў Герберт. Рапарт з гораду ў аблозе. Выбраныя творы. / Укладальнік і рэдактар: Андрэй Хадановіч. — Wroclaw, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jezioranskiego, 2006. — 300 с.

Спасылкі Тадэвуш Бароўскі на «ПрайдзіСвеце» Кшыштаф Каміль Бачыньскі на «ПрайдзіСвеце» Анджэй Тшэбіньскі на «ПрайдзіСвеце» Збігнеў Герберт у перакладах Андрэя Хадановіча 1 і 2 Збігнеў Герберт у перакладах Марыны Казлоўскай Тадэвуш Ружэвіч у перакладах Марыны Казлоўскай Біяграфічныя нарысы пра К.Крахэльску, К. К. Бачыньскага, Т.Гайцы, Я.Рамоцкага, Ю.Шчэпаньскага

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Літаратура Польшчы