Іван Фаміч Барадзін (, в. Шчыткавічы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — ?) — хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1954 годзе. Кандыдацкая дысертацыя — «Аператыўнае лячэнне закрытых і адкрытых пераломаў костак у святле аддаленых вынікаў» (1959). Доктарская дысертацыя — «Матэрыялы біяхімічнай характарыстыкі рэгенерацыі касцявой тканіны і лячэнне адзінкавых і множных пераломаў доўгіх трубчастых костак» (1972).

У перыяд 1970—1975 гадах быў дэканам педыятрычнага факультэта БДМУ.

Узнагароды Узнагароджаны баявым ордэнам і медалямі, значком «Выдатнік аховы здароўя».

Літаратура И. Ф. Бородин: (К 60-летию со дня рождения белорусского хирурга) // Здравоохр. Белоруссии. — 1984. — № 11. — С. 72.

Спасылкі Педыятрычны факультэт → Гісторыя Бородин Иван Фомич (02.11.1924-)

Катэгорыя:Дэканы педыятрычнага факультэта БДМУ Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі