Ніна Цімафееўна Лебедзева (, г. Вятка, Расія — ?) — урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыла Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1949).
Працавала ў Ленінградскім санітарна-гігіенічным медыцынскім інстытуце (1949—1952); Данецкім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1952—1961; у 1958—1961 — загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў); Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1961—1968, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны), Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1968—1994; у 1980—1989 — загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне гігіенічных аспектаў фізічнага выхавання як найбольш эфектыўнага натуральнага сродка забеспячэння гарманічнага развіцця і здароўя растучага арганізма; аздараўленчае ўздзеянне фізічнага выхавання дзяцей, якія пражываюць у зонах, забруджаных радыенуклідамі.
Узнагароды медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», знакі «Выдатнік народнай адукацыі», «Выдатнік аховы здароўя».
Літаратура Основы гигиенического нормирования общей двигательной активности младших школьников : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.07 / Лебедева Нина Тимофеевна. — Минск, 1973. Профилактическая физкультура для здоровых детей : справочное пособие / Н. Т. Лебедева. — Минск, 1993. Лебедева Нина Тимофеевна // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 42—43. Лебедева Нина Тимофеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 419.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі Данецкага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі