Італьянская акупацыя Мальёркі (; ) адбылася ў 1936—1939 гадах падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Італія ўступіла ў вайну ў 1936 годзе з мэтай анексіі Балеарскіх астравоў і Сеуты і стварэння на іх тэрыторыі дзяржавы-сатэлітаR. J. B. Bosworth. The Oxford handbook of fascism. Oxford, UK: Oxford University Press, 2009. Pp. 246.. Яна імкнулася захапіць Балеарскія астравы, бо яны, займаючы стратэгічна важнае становішча, звязвалі Францыю і яе калоніі ў Паўночнай Афрыцы, а таксама Гібралтар і МальтуJohn J. Mearsheimer. The Tragedy of Great Power Politics. W. W. Norton & Company, 2003.. У выніку аперацыі італьянцамі былі заняты важныя аэрапорты і партыLIFE 22 November 1937..
За некаторы час да поўнага ўмяшання Італіі ў грамадзянскую вайну ў Іспанію была паслана дыверсійная група пад камандаваннем лідара чорнакашульнікаў Арканавальда Банакорсі, якая высадзілася на востраве Маёрка і захапіла ягоMr. Ray Moseley. Mussolini’s Shadow: The Double Life of Count Galeazzo Ciano. Yale University Press, 2000. Pp. 27.. Банакорсі быў прызначаны праконсулам Балеарскіх астравоў. Ён абвясціў Маёрку бестэрміновым валоданнем ІталііRaanan Rein. Spain and the Mediterranean Since 1898. London, England, UK; Portland, Oregon, USA: FRANK CASS, 1999. Pp. 155.. Банакорсі быў ініцыятарам жорсткага тэрору, у выніку якога было расстраляна больш за 3 000 чалавек (большая частка — камуністы), уключаючы ўсіх зняволеных. Захапіўшы Пальму-дэ-Маёрку, ён перайменаваў галоўную вуліцу ў Via Roma (Рымская вуліца) і ўсталяваў на ёй помнікі Рымскага арлаAbulafia, David. 2001. The Great Sea: A Human History of the Mediterranean. Oxford University Press. p. 604. Пазней за сваю дзейнасць на востраве быў узнагароджаны медалямі.
Мальёрка стала авіябазай для італьянскіх ВПС, якія здзяйснялі налёты на прыбярэжныя гарады мацерыковай Іспаніі, кантраляваныя войскамі рэспубліканцаўS. Balfour. Spain and the Great Powers in the Twentieth Century. Routledge, London, England, UK; New York, New York, USA: 1999. p. 172.. Першапачаткова тут грунтавалася нязначная колькасць самалётаў, каб пазбегнуць узброеных сутыкненняў з Вялікабрытаніяй і ФранцыяйReynolds Mathewson Salerno. Vital Crossroads: Mediterranean Origins of the Second World War, 1935—1940. Cornell University, 2002. Pp. 32.. Аднак тыя працягвалі не прадпрымаць ніякіх дзеянняў у дачыненні да Італіі, і на востраве былі разгорнуты 12 самалётаў, адзін з якіх пілатаваў сын Беніта Мусаліні — Бруна. Да студзеня 1938 года колькасць італьянскіх ВПС на астравах павялічылася ў 2 разы, і ў сувязі з гэтым пачасціліся іх налёты на караблі краін-інтэрнацыяналістаў, якія ішлі з ваеннай дапамогай для рэспубліканцаўReynolds Mathewson Salerno. Vital Crossroads: Mediterranean Origins of the Second World War, 1935—1940. Cornell University, 2002. Pp. 29.. Павелічэнне колькасці італьянскіх бамбардзіроўшчыкаў на востраве, колькасці налётаў на парты рэспубліканцаў і на інтэрнацыяналісцкія караблі былі ацэнены ўрадам Францыі як правакацыйныя.
11 (або 12) красавіка 1939 года, пасля перамогі Франсіска Франка ў грамадзянскай вайне і ўварвання італьянскіх войскаў у Албанію, Мусаліні аддаў загад аб вывадзе войскаў з ІспанііRobert H. Whealey. Hitler And Spain: The Nazi Role in the Spanish Civil War, 1936—1939. Paperback edition. Lexington, Kentucky, USA: University of Kentucky Press, 2005. Pp. 62.. Падставай да гэтага загаду паслужыў хуткі захоп Вермахтам Чэхаславакіі і пачатак падрыхтоўкі войскаў да ўварвання ў краіны Усходняй Еўропы.
Катэгорыя:Ваенная гісторыя Італіі Катэгорыя:Замежная ваенная інтэрвенцыя ў Іспаніі Катэгорыя:Акупацыя Катэгорыя:Гісторыя Балеарскіх астравоў