Ваенна-медыцынскі інстытут БДМУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гісторыя У 1995 годзе сумесным загадам Міністра абароны і Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь быў утвораны ваенна-медыцынскі факультэт ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
З 7 чэрвеня 2021 года ваенна-медыцынскі факультэт атрымаў статус інстытута.
Начальнікі Сяргей Рыгоравіч Гусеў (чэрвень 1995 — верасень 2003) Святаслаў Мікалаевіч Шнітко (верасень 2003 — чэрвень 2015) Васіль Генрыхавіч Богдан (верасень 2015 — 2021) Дзяніс Анатолевіч Чарноў (з 2021)
Спасылкі Ваенна-медыцынскі інстытут
Катэгорыя:Факультэты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:З’явіліся ў 2021 годзе Катэгорыя:2021 год у Мінску Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі