Уладзімір Мікалаевіч Шылянок (, в. Астроўна, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975).
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1965).
Працаваў у Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы (Віцебская вобласць; 1960—1962, в. а. загадчыка хірургічнага аддзялення), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1965, прафесар кафедры факультэцкай хірургіі, у 1975—2020 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: паталогіі шчытападобай залозы і іх хірургічнае лячэннне; абдамінальная хірургія; таракальная хірургія; арганазахоўваючыя аперацыі; метад праграмаваных санацый брушной поласці.
Узнагароды Званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2018), медаль «За працоўныя заслугі» (2008), знакі «Выдатніку аховы здароўя», «Вынаходнік СССР» і інш.
Літаратура Глюкокортикоидная функция надпочечников при операциях на щитовидной железе : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / В. Н. Шиленок. ― Витебск, 1965. Владимир Николаевич Шиленок (к 80-летию со дня рождения) // Новости хирургии. — 2017. — Т. 25, № 4. — С. 437—438. Владимир Николаевич Шиленок (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2007. — № 7. — С. 79. Владимир Николаевич Шиленок (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 1997. — № 8. — С. 58.
Спасылкі Шиленок Владимир Николаевич // Сайт ВДМУ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента База патентов Беларуси
Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў