Павел Маркавіч Трасу́чаў (; нар. , Томск, Расія) — вучоны ў галіне анатоміі чалавека, доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1987).
Біяграфія Скончыў Новасібірскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961; аспірантура, 1964).
Працаваў у Новасібірскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1964—1987, прафесар кафедры нармальнай анатоміі), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1987 года, прафесар кафедры анатоміі чалавека, у 1987—1997 — загадчык кафедры, з 1997 — прафесар кафедры).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: функцыянальная анатомія лімфатычных вузлоў; педагогіка вышэйшай школы; укараненне рэнтгенанатоміі ў вучэбны працэс.
Сярод апублікаванага: Анатомо-функциональное исследование регионарных, видовых и экологических особенностей лимфатических узлов : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.02 / Трясучев Павел Маркович. ― Новосибирск, 1983.; Экспериментальное исследование лимфатического русла : монография / Бородин Ю. И., Пупышев Л. В., Трясучев П. М. — Новосибирск: Наука, Сибир. отд-ние, 1975. — 138 с.; Гентгеоанатомия — Витебск, 2001 (разам з М. А. Нікольскім).
Узнагароды Нагрудныя знакі «Выдатніку аховы здароўя», «Выдатніку адукацыі», ганаровыя граматы і дыпломы Міністэрстваў адукацыі і аховы здароўя СССР, БССР, усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных дзяржаўных навучальных устаноў і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Трясучев Павел Маркович // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003. — С. 38—40. Усович А. К. Из плеяды классических анатомов : 75 лет профессору Павлу Марковичу Трясучеву // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2013. — Т. 12, № 3. — С. 182—183. Павел Маркович Трясучев // Медвузовец : газета учреждения образования «Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет». — 2008. — Сентябрь (№ 7). — С. 4.
Катэгорыя:Анатамы СССР Катэгорыя:Анатамы Беларусі