Італьянскі сіндыкальны саюз () — прафсаюз у Італіі, які раней стаяў на прынцыпах анарха-сіндыкалізму, у цяперашні час прытрымліваецца лібертарнага сацыялізму, рабочага самакіравання і федэралізму.

ІСС была створана ў 1912 годзе былымі членамі Усеагульнай канфедэрацыі працы.

Пасля прыходу да ўлады ў Італіі Беніта Мусаліні Італьянскі сіндыкальны саюз быў забаронены ў 1926 годзе, аднак працягнуў дзейнасць у падполлі. Члены ІСС удзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку Федэрацыі анархістаў Іберыі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны большасць членаў ІСС стварыла Усеагульную італьянскую канфедэрацыю працы.

Пачынаючы з 1950 года ІСС з’яўлялася малалікай арганізацыяй і існавала толькі ў некалькіх рэгіёнах Італіі. Толькі ў 1983 годзе прафсаюз здолеў правесці з’езд і аднавіць паўнавартасную дзейнасць. У 2016 годзе ІСС выйшла з Міжнароднай асацыяцыі працоўных і разам з іспанскай Нацыянальнай канфедэрацыяй працы заснавала Міжнародную канфедэрацыю працы.

Катэгорыя:Прафсаюзы Італіі