Фрыдрых Энгельс (; , Бармэн, цяпер раён Вуперталя, Германія — , Лондан) — нямецкі філосаф і эканаміст.
Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці «Саюза камуністаў», разам з К. Марксам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1848). У 1848—1849 К. Маркс і Ф. Энгельс выдавалі ў Кёльне «Новую Рэйнскую газету», у 1849 Фрыдрых Энгельс удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні. З 1849 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у гандлёвай канторы. З’яўляўся адным з кіраўнікоў 1-га Інтэрнацыянала, пасля смерці Маркса быў дарадцам еўрапейскіх сацыялістаў.
Асноўныя працы: «Становішча рабочага класа ў Англіі» (1845), «Анты-Дзюрынг» (1878), «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884), «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі» (1886), «Дыялектыка прыроды» (1873—1882, апублікавана ў 1925).
Літаратура Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Памерлі ў Лондане Катэгорыя:Памерлі ад раку стрававода