Бабруйскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Бабруйску, рух па якіх быў распачаты 30 жніўня 1978.

Сёлета тралейбусныя перавозкі ажыццяўляюцца УКПП «Бабруйскае тралейбуснае ўпраўленне». Агульная плошча, якую займае прадпрыемства — 9,6053 га. Вытворчыя магутнасці дэпо — на 50 рамонтных месцаў тралейбусаў. У цяперашні час працягласць тралейбусных ліній складае 40,7 км.

Сярод прадпрыемстваў гарэлектратранспарту Рэспублікі Беларусь УКПП БТУ на працягу шматлікіх гадоў займае адно з кіроўных месцаў па сваіх тэхніка-эканамічных паказчыках.

Маршруты У горадзе працуюць 4 маршруты: Яловікі — вул. Дзяржынскага вул. Народнага Адзінства — ст. Бабруйск вул. Народнага Адзінства — Яловікі вул. Народнага Адзінства — вул. Дзяржынскага

Катэгорыя:Тралейбусныя сістэмы Беларусі Катэгорыя:Транспарт Бабруйска Катэгорыя:1978 год у Бабруйску