Ілья Самуілавіч Гельберг () — урач-фтызіятр. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія Скончыў Кіргізскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).
Працаваў у Джалал-Абадскім туберкулёзным дыспансеры, туберкулёзным санаторыі «Ісык-Куль» (1952—1954), Кіргізскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1954—1957), Ошскім абласным процітуберкулёзным дыспансеры (1957), Кіргізскім НДІ туберкулёзу (1958), Гродзенскім абласным процітуберкулёзным дыспансеры (1959—1960), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1960, дацэнт кафедры факультэцкай тэрапіі, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб, у 1990—2002 — загадчык кафедры фтызіятрыі, з 2002 — прафесар кафедры фтызіяпульманалогіі).
Памёр 2 кастрычніка 2025 года.
Навуковыя інтарэсы: туберкулёз (этыяпатагенез, дыферэнцыяльная дыягностыка, прафілактыка, лячэнне).
Узнагароды Медаль «За доблесную працу», «Ветэран працы» (1987), імя І. Мечнікава (2001), «За працоўныя заслугі» (2020) і інш.
Крыніцы
Літаратура Гельберг Илья Самуилович (к 85-летию со дня рождения) : биобиблиографический указатель / Гродненский государственный медицинский университет. — Гродно, 2014. — 140 с. — URL: http://library.grsmu.by/docs/biobibl/Гельберг Илья Самуилович (к 85-летию).pdf. — Текст: электронный.
Гельберг Илья Самуилович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 190—192. Гельберг Илья Самуилович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету : события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 471—472.
Катэгорыя:Фтызіятры СССР Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі