Святары-адраджэнцы — каталіцкія святары, якія дзейнічалі ў асноўным у ХХ ст., да атрымання Беларуссю сапраўднай незалежнасці, у галіне пашырэння ўжывання беларускай мовы і звычаяў у Каталіцкім Касцёле, а таксама прынялі ўдзел у культурным адраджэнні беларускага народа.
Спіс святароў-адраджэнцаў У дужках пазначаны псеўданім або формы імя ці прозвішча:
Заходні (рымскі, лацінскі) абрад: а. Антоній Ляшчэвіч, марыянін а. Антон Падзява, марыянін а. Віталь Хамёнак, марыянін а. Казімір Смулька а. Юрый Кашыра, марыянін а. Язэп Дашута, марыянін кс. Адам Лісоўскі кс. Адам Пучкар-Хмялеўскі кс. Адам Станкевіч кс. Альберт Бакіноўскі кс. Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля) кс. Антон Лявош кс. Вацлаў Раманоўскі кс. Віктар Шутовіч кс. Вінцэнт (Вінцук) Гадлеўскі кс. Генрык Бэта (H.Biarozka) (Бярозка) (Генрык Бярозка) кс. Данат Лапошка кс. Дзяніс Малец кс. Зянон Якуць кс. Ільдэфонс Бобіч кс. Казімір Кулак кс. Казімір Рыбалтоўскі кс. Канстанцін Стаповіч (Стэповіч) (Казімір Сваяк) кс. Люцыян Хвецька (Л. Малышэвіч) кс. Міхаіл (Міхал) Шалкевіч кс. Міхаіл Борык кс. Міхаіл Далецкі кс. Пётр Татарыновіч кс. Станіслаў Глякоўскі (Stasiuk z-nad Niomna) кс. Тамаш Падзява, марыянін кс. Уладзіслаў Талочка кс. Уладзіслаў Чарняўскі кс. Францішак Аляшкевіч кс. Францішак Будзька кс. Францішак Грынкевіч кс. Францішак Рамейка кс. Францішак Чарняўскі кс. Язэп (Юзаф) Гайлевіч кс. Ян (Янка) Жук кс. Ян Семашкевіч (Янка Быліна, Я. Б.)
Усходні (візантыйскі) абрад: архімандрыт Фабіян Абрантовіч, марыянін а. Вацлаў Аношка архімандрыт Леў Гарошка, марыянін (Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш.) а. Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), марыянін а. Міхась Маскалік а. Аляксандр Надсан экзарх Антон Неманцэвіч, езуіт а. Баляслаў Пачопка а. Язэп Рэшаць (Язэп Рушчанец) (J.Ruščanec), бенедыктын а. Уладзімір (Уладзіслаў) Салавей біскуп Часлаў (Чэслаў) Сіповіч, марыянін біскуп Уладзімір Тарасевіч а. Ян Хрызастом Тарасевіч, бенедыктын а. Андрэй Цікота, генерал марыянаў а. Адольф Шніп, езуіт
Дзейнасць
Да ўзнікнення беларускага адраджэнскага руху ў каталіцкім асяроддзі прычынілася стварэння беларускіх гурткоў у духоўных навучальных установах: у Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі і Каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Дзейнасць святароў-адраджэнцаў непарыўна звязана з асобамі, якія цесна злучаны з Каталіцкім Касцёлам заходняга (рымскага, лацінскага) і ўсходняга (уніяцкага, візантыйскага) абрадаў: Браніславам Эпімах-Шыпілам, Міхаілам Баброўскім і іншымі.
Спасылкі
Духоўнае адраджэнне Беларусі