Ала Віктараўна Смаляк (нар. , Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч,

Біяграфія Нарадзілася 7 верасня 1973 года ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі.

Працавала памочніцай выхавацелькі ў дзіцячым садзе № 3 у Бярозаўцы; прадаўцом-касіркай у ТАА «Лідская кампанія» (г. Бярозаўка); прадаўцом на прадпрыемстве шклозавод «Нёман» (г. Бярозаўка); прадаўцом аптава-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз» (г. Гомель); таваразнаўцам вытворча-камерцыйнай фірмы «КВІТ» (г. Гомель); старшынёй Навабеліцкай раённай арганізацыі г. Гомеля Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад Навабеліцкай выбарчай акругі № 8 і ўваходзіла ў пастаянную камісію па развіццю сацыяльнай сферы.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцціСенатары правядуць адзіны дзень прыёму на Гомельшчыне.

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Член Камуністычнай партыі Беларусі.

Узнагароды Узнагароджана ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2018).

Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання