Рамон Серана Суньер (; 12 верасня 1901 — 1 верасня 2003) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Франкісцкай Іспаніі, адвакат. Удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў. Адзін з найбліжэйшых памочнікаў і сваяк Франсіска Франка.
Біяграфія Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Італіі, затым займаўся адвакацкай практыкай у Сарагосе. У 1933—1936 гады быў дэпутатам картэсаў.
Падчас ліпеньскага путчу 1936 года, які паклаў пачатак грамадзянскай вайне ў Іспаніі, Серана Суньер быў арыштаваны ў Мадрыдзе рэспубліканскімі ўладамі з-за сувязяў з Франсіска Франка, адным з кіраўнікоў мяцежнікаў. У 1937 годзе яму ўдаецца бегчы ў Бургас, дзе Франка прызначыў яго міністрам прапаганды і друку свайго ўрада. Неўзабаве Серана Суньер стаў таксама міністрам унутраных спраў і старшынёй палітычнага савета фалангісцкай партыі.
У чэрвені 1939 года Серана Суньер нанёс візіт лідару Фашысцкай Італіі Беніта Мусаліні, а ў верасні 1940 года вёў перамовы з Адольфам Гітлерам аб умацаванні супрацоўніцтва Франкісцкай Іспаніі з краінамі «Восі».
Падчас Другой сусветнай быў вядомы як прыхільнік адкрытага ўступлення ў вайну на баку Германіі. У кастрычніку 1940 года ён прызначаны міністрам замежных спраў. На гэтай пасадзе ў лістападзе 1940 года вёў у Берліне перамовы аб магчымых тэрытарыяльных пашырэннях Іспаніі за кошт Французскага Марока, а ў лютым 1941 года ўдзельнічаў у сакрэтных перамовах Франка з Мусаліні, прысвечаных пытанням уступлення Іспаніі ў вайну і падзелу Французскай Паўночнай Афрыкі.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праявіў ініцыятыву ў адпраўцы іспанскіх добраахвотнікаў («Блакітная дывізія») на Усходні фронт супраць СССР.
У верасні 1942 года Франка выдаліў Серана Суньера з пасады міністра замежных спраў, што азначала адмову франкісцкага ўрада ад адкрытага ўступлення ў вайну.
Пасля адстаўкі ўзначальваў прэстыжную адвакацкую фірму, да 1957 года быў пракуратарам (членам) франкісцкіх картэсаў. Часам публікаваў артыкулы ў кансерватыўнай газеце АВС, прапаноўваў Франка зрабіць яго рэжым больш ліберальным, у той жа час працягваў захапляцца Мусаліні і рэгулярна наведваў імшы ў памяць пра яго. У 1945 годзе прапанаваў Франка праект дзяржаўнай рэформы, накіраванай на лібералізацыю рэжыму, але той адмовіўся.
Літаратура Престон П. Франко. — М.: Центрполиграф, 1999. — 701 с. — ISBN 5-227-00414-5. Дипломатический словарь. Гл. ред. А. Я. Вышинский и С. А. Лозовский. М., 1948.
Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Дэпутаты Іспаніі Катэгорыя:Юрысты Іспаніі Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Міністры замежных спраў Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Члены Іспанскай фалангі