Ныраб ()— пасёлак у Чардынскім раёне на поўначы Пермскага края Расіі. Насельніцтва — 3294 чал. (2021).

Узгадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1579 года. Месца ссылкі і смерці Міхаіла Мікіціча Раманава — дзядзькі першага рускага цара з роду Раманавых, Міхаіла Фёдаравіча. Таксама месца ссылкі будучага маршала Кліма Варашылава (1913).

Архітэктурныя помнікі: Нырабскае селішча; будынкі мураваных цэркваў Мікольскай (1704) і Богаяўленскай (1736).

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Пермскага края