Наталля Іванаўна Нечыпурэнка (нар. , г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне паталогіі і нейрафізіялогіі нервовай сістэмы. Доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (2005).
Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1970).
Працавала ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі (з 1970; з 2006 — загадчык лабараторыі клінічнай патафізіялогіі нервовай сістэмы).
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковыя інтарэсы: цэрэбраваскулярныя захворванні; захворванні перыферычнай нервовай сістэмы; пытанні фармакалагічнай і немедыкаментознай тэрапіі захворванняў перыферычнай і цэнтральнай нервовай сістэмы; механізмы дзеяння нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання пры лазернай гематэрапіі. 40 патэнтаў, 3 аўтарскія пасведчанні, больш за 40 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2016), Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1994, 2011, 2020), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1999) і інш.
Літаратура Патофизиологические механизмы и вопросы патогенетической терапии травматических поражений периферических нервов : (экспериментально-клиническое исследование) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.16 ; 14.00.13 / Нечипуренко Наталия Ивановна. — Санкт-Петербург, 1992.
Учёные Беларуси. Наталия Ивановна Нечипуренко // Медицинские новости. — 2021. — № 1. — С. 65 : фот. Наталия Ивановна Нечипуренко : (к 60-летию со дня рождения) // Здравоохранение. — 2006. — № 1. — С. 77—78 : фот.
Спасылкі
Катэгорыя:Патафізіёлагі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі