Асейтунская кампанія праходзіла падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1936 годзе. У снежні нацыяналісты пачалі наступленне на Андухар. Яны занялі 2600 квадратных кіламетраў (1000 квадратных міль) і разграмілі рэспубліканскую армію пры Лаперы, але не змаглі захапіць Андухар.
Перадумовы У снежні 1936 г. сілы генерала Гансала Кейпа дэ Льяна пачалі наступленне ў правінцыі Кордава, з мэтай захопу багатага аліўкавымі плантацыямі АндухараAntony Beevor, 2006, с. 196. і вызвалення абложанай грамадзянскай гвардыяй святыні Нуэстра-Сеньёра-дэ-ла-КабесаFrancisco Moreno Gómez, 2008, с. 789..
Наступленне 13 снежня сілы нацыяналістаў у складзе 2000 рэкетэ і рэгуларэс (пазней 4000) пачалі наступленне. 22 снежня яны занялі гарады Педра-Абад і Вільяфранка. Іспанская рэспубліканская армія вырашыла пачаць контрнаступленне, каб спыніць прасоўванне праціўніка. Тут жа была арганізавана новая Паўднёвая армія пад камандаваннем генерала Фернанда Марцінес-Монхе. Адначасова на фронт Кордавы адпраўлена XIV-я інтэрбрыгада. 24 снежня 9-я рота гэтага падраздзялення (600 чалавек) была знішчана нацыяналістычнымі войскамі ў Вілья-дэль-Рыа (400 забітых), якія занялі Вілья-дэль-Рыа і Лаперу, а 25 снежня — Мантора. 27 снежня XIV-я інтэрбрыгада пачала атаку з мэтай вярнуць горад Лапера, але ў двухдзённых баях панесла цяжкія страты, і 29 снежня спыніла атакі. Да 31 снежня нацыяналісты занялі таксама горад Паркуна і спынілі сваё прасоўваннеFrancisco Moreno Gómez, 2008, с. 778-806..
Наступствы Нацыяналісты занялі 2600 квадратных кіламетраў (1000 квадратных міль) аліўкавых зямель (адсюль і «Асейтуна»), некаторыя гарады і гідраэлектрастанцыюHugh Thomas, 2001, с. 476.. Тым не менш яны не змаглі заняць Андухар, і 1 мая 1937-га рэспубліканская армія штурмавала свяцілішча Нуэстра-Сеньёра-дэ-ла-КабесаHugh Thomas, 2001, с. 611-612..
Літаратура Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156. Antony Beevor. The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-1939. — Penguin Books, 2006. — 592 с. — ISBN 978-0143037651. Francisco Moreno Gómez. 1936, el genocidio franquista en Córdoba. — Editorial Crítica, 2008. — ISBN 978-8474236866.
Катэгорыя:Бітвы ў Іспаніі Катэгорыя:Канфлікты 1936 года Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Снежань 1936 года Катэгорыя:1936 год у Іспаніі