Рур (, ) — рака ў Бельгіі, Германіі і Нідэрландах, правы прыток Мааса. Даўжыня ракі — 170 км, плошча вадазборнага басейна — 2340 км².

У ніжнім цячэнні сцёк Рура зарэгуляваны плацінамі. Паводкі зімой і вясной. Несуднаходная.

На Руры стаяць гарады Моншау, Гаймбах, Нідэген, Дзюрэн, Юліх, Гайнсберг (Германія), у вусці — порт Рурмонд і гістарычнае паселішча Сінт-Адыліенберг (Нідэрланды).

Катэгорыя:Рэкі Германіі Катэгорыя:Рэкі Бельгіі Катэгорыя:Рэкі Нідэрландаў Катэгорыя:Басейн Мааса