2024 (дзве тысячы дваццаць чацвёрты) год па грыгарыянскім календары — высакосны год, які пачынаецца ў панядзелак. Гэта 2024-ы год нашай эры, 24-ы год 3-га тысячагоддзя, 24-ы год XXI стагоддзя, 4-ы год 3-га дзесяцігоддзя XXI стагоддзя, 5-ты год 2020-х гадоў.
Па рашэнні ААН 2024 год быў абвешчаны Міжнародным годам .
Падзеі Студзень
1 студзеня: Персанаж Мікі Маус з мультфільма «Параходзік Вілі» стаў грамадскім здабыткам. Спыніла існаванне самаабвешчаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка. Членамі групы БРІКС сталі Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія і ААЭ. Адбылося землетрасенне ў Японскім моры, якое выклікала цунамі і прывяло да ахвяр у Японіі. 2 студзеня: Здзейснены замах на лідара Дэмакратычнай партыі Карэі Лі Чжэ Мёна. У аэрапорце Токіа здарылася сутыкненне двух самалётаў. 3 студзеня: У Кермане (Іран) падчас памятнай цырымоніі ў гадавіну гібелі генерала Касема Сулеймані прагрымелі два выбухі, загінулі людзі. 7 студзеня: Фільм «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». 9 студзеня: Прэм’ер-міністрам Францыі прызначаны Габрыэль Аталь, ён стаў самым маладым кіраўніком французскага ўрада. Пачаўся ўзброены канфлікт у Эквадоры паміж урадам і мафіёзнай групоўкай. 10 студзеня: У Папуа — Новай Гвінеі ўспыхнулі масавыя беспарадкі. 11 студзеня: Пачалося супрацьстаянне ў Ігл-Пас, канфлікт паміж федэральнымі ўладамі ЗША і штатам Тэхас, выкліканы міграцыйнай палітыкай. 12 студзеня: ЗША і Вялікабрытанія нанеслі авіяўдары па пазіцыях хусітаў у Емене. 14 студзеня: Фрэдэрык X узышоў на сталец караля Даніі. 15 студзеня: Аргенцінец Ліянель Месі стаў уладальнікам узнагароды ФІФА найлепшаму футбалісту 2023 года. Іран нанёс ракетны ўдар па горадзе Эрбіль (Ірак). 16 студзеня: Іран нанёс ракетны ўдар па пакістанскай правінцыі Белуджыстан. 24 студзеня: У Белгародскай вобласці Расіі пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76. 25 студзеня: Суд у Маскве прысудзіў былога лідара ДНР Ігара Стралкова (Гіркіна) да зняволення. Прэм’ера расійскага фільма «Майстар і Маргарыта» рэжысёра Міхаіла Локшына паводле аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава. 27 студзеня: Арына Сабаленка ў другі раз запар выйграла жаночы Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе.
Люты
3 лютага: Былога прэм’ер-міністра Пакістана Імрана Хана і яго жонку прысудзілі да пазбаўлення волі за хуткае вяселле пасля разводу. У Чылі абвешчана надзвычайнае становішча з-за лясных пажараў. 4 лютага: Спявачка Тэйлар Свіфт у чацвёрты раз стала пераможцай цырымоніі «Грэмі» ў катэгорыі «Альбом года». 7 лютага: За дзень да ўсеагульный выбараў у Пакістане адбыўся двайны тэракт. 8 лютага: Аляксандр Сырскі змяніў Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны. 10 лютага: Зборная Катара ў другі раз стала пераможцам па футболе. 17 лютага: Пераможцам прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў стаў Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды». 18 лютага: Адбылася 77-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці кінематографа, найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана. 22 лютага: Баржа сутыкнулася з ў Гуанчжоу (Кітай), у выніку чаго ён абрынуўся. 24 лютага: 30-я цырымонія ўручэння прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША адбылася ў Лос-Анджэлесе, спецыяльную ўзнагароду за ўклад у кінематограф атрымала Барбра Стрэйзанд. 25 лютага: Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў мясцовых Саветаў. 26 лютага: Завяршыўся 74-ы Берлінскі кінафестываль, галоўную ўзнагароду — Залатога мядзведзя — атрымаў фільм «» рэжысёра . 29 лютага: Пажар у ГЦ «Green Cozy Cottage» (Дака, Бангладэш) прывёў да гібелі людзей.
Сакавік
1 сакавіка: Расійскі палітык Аляксей Навальны пахаваны ў Маскве. 2 сакавіка: Нідэрландка Фемке Бол другі раз за сезон абнавіла сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў у памяшканні. 3 сакавіка: Здзейснены напады на турмы на Гаіці, узброеныя групоўкі змагаюцца за кантроль над Порт-о-Прэнсам, сталіцай краіны. Прэм’ер-міністрам Пакістана абраны Шахбаз Шарыф. 7 сакавіка: Швецыя стала трыццаць другім членам НАТА. 10 сакавіка: 96-я цырымонія ўручэння ўзнагарод кінапрэміі «Оскар» адбылася ў Лос-Анджэлесе, найлепшым фільмам названы «Опенгеймер» рэжысёра Крыстафера Нолана. 13 сакавіка: Еўрапейскі парламент прыняў Рэгламент аб штучным інтэлекце. 15 сакавіка: Стартавала Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024. 17 сакавіка: Прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Расіі, перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін. 20 сакавіка: Прэзідэнт В’етнама Во Ван Тхыонг адпраўлены ў адстаўку. 22 сакавіка: Узброеныя сілы Расіі нанеслі авіяцыйны ўдар па Украіне, пашкоджана і спыніла работу ДнепраГЭС. Здзейснены тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў горадзе Краснагорску Маскоўскай вобласці Расіі. 23 сакавіка: У складзе экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» да МКС адправілася Марына Васілеўская, першая беларуская жанчына-касманаўт. 26 сакавіка: Пасля сутыкнення з кантэйнеравозам абрынуўся мост імя Фрэнсіса Скота Кі ў амерыканскім Балтымары. 28 сакавіка: На шляху з Батсваны ў ПАР трапіў у ДТЗ пасажырскі аўтобус, загінула 45 чалавек.
Красавік
1 красавіка: ВПС Ізраіля нанеслі авіяўдар па консульстве Ірана ў Дамаску. 2 красавіка: Ліндсей Хардынг названа трэнерам года NBA G League, стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду. 3 красавіка: На Тайвані здарылася землетрасенне, якое стала наймацнейшым за апошнюю чвэрць стагоддзя. 5 красавіка: Падчас штурму пасольства Мексікі ў Кіта затрыманы былы віцэ-прэзідэнт Эквадора Хорхе Глас. У выніку паводкі на рацэ Урал прарвана дамба ў расійскім горадзе Орск. 6 красавіка: З МКС вярнулася на Зямлю Марына Васілеўская, першая беларуская жанчына-касманаўт. 7 красавіка: Ля паўночнага ўзбярэжжа Мазамбіка затанула лодка, больш за сто чалавек загінулі. 8 красавіка: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў Паўночнай Амерыцы. 13 красавіка: Іран і яго саюзнікі нанеслі ўдар балістычнымі ракетамі і дронамі па тэрыторыі Ізраіля. 14 красавіка: Літоўскі атлет Мікалас Алекна пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся трыццаць восем гадоў. Форвард «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч усталяваў новы рэкорд па выніковых балах сярод беларускіх хакеістаў за адзін сезон у НХЛ. «Баер» з Леверкузена стаў чэмпіёнам германскай футбольнай Бундэслігі ўпершыню за сваю 120-гадовую гісторыю. 16 красавіка: Разбураны пажарам гістарычны будынак Капенгагенскай біржы — Бёрсен. Моцныя дажджы і навальніцы прывялі да паводкі ў краінах Персідскага заліва. 20 красавіка: NASA аднавіла атрыманне даных аб стане сістэм касмічнага апарата «Вояджэр-1», які пакінуў Сонечную сістэму. 22 красавіка: Міланскі «Інтэр» у дваццаты раз выйграў чэмпіянат Італіі па футболе. 24 красавіка: VII Усебеларускі народны сход пачаў сваю работу ў Мінску. 27 красавіка: «Мяшкоў Брэст» у шаснаццаты раз выйграў чэмпіянат Беларусі па гандболе.
Май
1 мая: Абрынуўся ўчастак хуткаснай дарогі ў Мэйчжоу на поўдні Кітая, гэтаму папярэднічалі моцныя залевы. У бразільскім штаце Рыу-Гранды-ду-Сул абвешчана надзвычайнае становішча з-за паводкі. 3 мая: Кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя «Чан’э-6» стартавала да Месяца. 4 мая: Амерыканская спявачка Мадонна дала ў Рыа-дэ-Жанэйра найвялікшы канцэрт за кар’еру, шоу наведала 1,6 мільёна чалавек. 6 мая: Польскі суддзя Томаш Шміт запытаў палітычнага прытулку ў Беларусі. 10 мая: Сонечныя буры выклікалі палярныя ззянні ў нізкіх шыротах. 11 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне» прайшоў у Швецыі, перамогу атрымаў прадстаўнік Швейцарыі Nemo з песняй «». 15 мая: Праз беспарадкі супраць паправак у Канстытуцыю ў Новай Каледоніі ўведзена надзвычайнае становішча. Прэм’ер-міністр Сінгапура Лі Сяньлун сышоў у адстаўку пасля амаль дваццаці год знаходжання на пасадзе. Здзейснены замах на на Прэм’ер-міністра Славакіі Роберта Фіца, палітык шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі. 18 мая: «Мінчанка» ў адзінаццаты раз выйграла чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод жанчын. Украінец Аляксандр Усік перамог у паядынку за тытул чэмпіёна свету па боксе ў цяжкай вазе паводле версіі WBC, ён завалодаў чэмпіёнскімі тытуламі ў чатырох найбольш прэстыжных прафесійных баксёрскіх арганізацыях. 19 мая: У выніку крушэння верталёта ва Усходнім Азербайджане загінуў Прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі разам з міністрам замежных спраў і некалькімі чыноўнікамі. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. 21 мая: Набыў моц Рэгламент Еўрапейскага Саюза аб штучным інтэлекце. 22 мая: У фінальным матчы Лігі Еўропы УЕФА ў Дубліне італьянская «Аталанта» атрымала перамогу над «Баерам», перарваўшы рэкордную серыю нямецкага клуба без паражэнняў. 24 мая: Апоўзень з гары Мунгала ў Папуа — Новай Гвінеі прывёў да гібелі людзей. Баскетбольны клуб «Мінск» у шаснаццаты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі. 25 мая: Закрыўся 77-ы Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Анора» рэжысёра Шона Бэйкера. Завяршыла сезон польская футбольная Экстракляса, чэмпіёнам упершыню стала «Ягелонія» з Беластока. Гродзенскі «Нёман» выйграў матч за Кубак Беларусі па футболе. Расійская армія нанесла шэраг авіяракетных удараў па Харкаву. 26 мая: Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у Чэхіі завяршыўся перамогай зборнай гаспадароў. Дзеючы галава дзяржавы Гітанас Наўседа атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Літве. 27 мая: Прайшлі выбары ў Каардынацыйную раду, арганізаваныя беларускай апазіцыяй. 30 мая: Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачваннях у падробцы фінансавай дакументацыі.
Чэрвень
1 чэрвеня: У фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА мадрыдскі «Рэал» здабыў пятнаццаты тытул у гісторыі. 2 чэрвеня: Прэзідэнтам Мексікі абрана Клаўдзія Шэйнбаум, упершыню на гэту пасаду абралі жанчыну. 4 чэрвеня: Модуль кітайскай касмічнай станцыі «Чан’э-6» з узорамі грунту ўзляцеў з адваротнага боку Месяца. 5 чэрвеня: Амерыканскі пілатаваны карабель «Boeing Starliner» упершыню стартаваў да Міжнароднай касмічнай станцыі. 8 чэрвеня: Польская тэнісістка Іга Свёнтак у трэці раз запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі. 9 чэрвеня: Нарэндра Модзі ў трэці раз заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Індыі. 10 чэрвеня: У выніку крушэння ваеннага транспартніка ў Малаві загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку віцэ-прэзідэнт Саўлас Чыліма. 12 чэрвеня: У Мангафе (Кувейт) у шасціпавярховым жылым будынку здарыўся пажар, які забраў жыцці 50 замежных рабочых. Караблекрушэнне на рацэ Ква ў ДР Конга прывяло да гібелі людзей. 14 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе стартаваў у Германіі. 16 чэрвеня: Мірная канферэнцыя па Украіне завяршылася ў Швейцарыі. Спецназам ліквідаваны тэрарысты, якія захапілі двух закладнікаў у следычым ізалятары Растова-на-Доне (Расія). 17 чэрвеня: Баскетбалісты «Бостан Селтыкс» сталі чемпіёнамі НБА ў рэкордны васямнаццаты раз. 18 чэрвеня: Амерыканскі вытворца Nvidia стаў самай дарагой кампаніяй у свеце. У Кеніі пачаліся пратэсты супраць новага фінансавага законапраекта. 20 чэрвеня: Пірэнейскіх рысей выключылі са спісу відаў пад пагрозай вымірання і класіфікавалі як уразлівы від. 23 чэрвеня: У Дзербенце і Махачкале (Расія) здзейснена серыя тэрарыстычных нападаў. 24 чэрвеня: Высокі суд Англіі і Уэльса выпусціў журналіста, заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа пад заклад. Каманда «Фларыда Пантэрз» упершыню выйграла . 25 чэрвеня: Модуль кітайскага зонда «Чан’э-6» прызямліўся, даставіўшы першыя ў свеце ўзоры грунту, сабраныя з адваротнага боку Месяца. 26 чэрвеня: Закрыўся інтэрнэт-сэрвіс ICQ. У Балівіі адбылася спроба дзяржаўнага перавароту. 27 чэрвеня: Міністрам замежных спраў Беларусі прызначаны Максім Рыжанкоў.
Ліпень
2 ліпеня: У індыйскім штаце Утар-Прадэш у цісканіне загінула больш за сто чалавек. 4 ліпеня: Беларусь стала членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. 5 ліпеня: На прэзідэнцкіх выбарах у Іране перамогу атрымаў Масуд Пезешкіян. Прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі стаў лідар Лейбарысцкай партыі Кір Стармер.