Aespa (; рам. eseupa; бел. Эспа; часцей стылізавана як aespa або æspa) — паўднёвакарэйскі дзявочы гурт, створаны SM Entertainment у 2020 годзе. Гурт складаецца з чатырох удзельніц: Карыны, Жызель, Вінтэр і Ніннін. Яны дэбютавалі 17 лістапада 2020 года з першым сінглам «Black Mamba».
Назва Назва гурта з’яўляецца камбінацыяй літары «æ» (гэта значыць Avatar X Experience, літаральны пераклад: Аватар Х Досвед) з іншым англійскім словам, «aspect», што значыць «двухбаковы». Гэта сімвалізуе ідэю «сустрэчы з іншай версіяй сябе (аватарам) і даследаваннем новага свету». Таксама ў дзень іх дэбюта была абвешчана назва іх фандома «MY» (, чытаецца як «май»), што перакладаецца як «найдаражэйшы сябар» з мовы Кванні, краіны, дзе жывуць аватары.
Гісторыя
2016—2019: пераддэбютная дзейнасць Ніннін была прадстаўлена як удзельніца прэ-дэбютнай групы трэйні SM Rookies 19 верасня 2016 года. У складзе групы яна з’явілася на Rookies Princess: Who’s the Best?, якая была часткай праграмы My SMT. Ніннін таксама ўзяла ўдзел у запісе некалькіх кавераў для карэйскай анімацыйнай тэлепраграмы Shining Star у 2017.
Карына ўпершыню з’явілася ў кліпе Тэміна на песню «Want» у лютым 2019 года, а таксама выступіла з ім на некалькіх музычных шоу.
2020—2021: дэбют і першы міні-альбом Savage 26 кастрычніка 2020 года SM Entertainment абвясціла свае планы наконт дэбюта новага гурта, першага дзявочага пасля дэбюта Red Velvet у 2014 годзе і ўвогуле першага айдал-гурта пасля дэбюта NCT у 2016. Назва гурта і ўдзельніцы былі абвешчаны па чарзе, пачынаючы з 27 кастрычніка (спачатку Вінтэр, пасля Карына, Ніннін і Жызель). Заснавальнік SM Entertainment, Лі Су Ман, растлумачыў канцэпт гурта на Сусветным форуме індустрыі культуры 2020, які адбыўся 28 кастрычніка. Відэа-трэйлер з чатырма ўдзельніцамі быў выпушчаны 2 лістапада. Пасля кампанія анансавала выпуск дэбютнай песні Aespa, «Black Mamba», 17 лістапада. Гурт дэбютаваў у прамым эфіры на шоу KBS2 Music Bank 20 лістапада 2020 года, выканаўшы свой першы трэк «Black Mamba». Песня дасягнула першага месца ў чартах відэакліпаў музыкі жанра K-pop на найбуйнейшым у Кітаі сэрвісе жывой трансляцыі музыкі, QQ Music. Песня трымалася на вяршыні чарта на працягу трох тыдняў і прынесла Aespa першую перамогу ў музычным шоу SBS Inkigayo 17 студзеня 2021.
29 студзеня 2021 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa выпусціць рэмейк песні «Forever», якая была напісана Ю Ён Джынам для каляднага альбома SM Entertainment Winter Vacation in SMTOWN.com у 2000 годзе. Версія песні ў выкананні Aespa апісваецца як «балада сярэдняга тэмпу, якая характарызуецца гукам акустычнай гітары» з «цёплым тэкстам аб абяцанні вечнасці каханаму». Трэк быў выпушчаны 5 лютага таго ж года.
4 траўня 2021 года SM Entertainment анансавала выпуск другога сінгла Aespa, «Next Level», апісаўшы песню як хіп-хоп трэк танцавальнага характару з «завадным» рэпам, «энергічнымі» басамі і «магутным вакалам». Трэк выкарыстоўвае сэмпл аднайменнай амерыканскай песні як аснову. Песня была выпушчана 17 траўня. Адразу пасля рэлізу яна дасягнула дзявятага месца ў чарце Gaon Digital Chart, а потым другога, стаўшы першым хітом Aespa, які трапіў у пяцёрку найлепшых у Паўднёвай Карэі. «Next Level» стала трэцяй песняй гурта, якая трапіла ў чарт Billboard World Digital Song Sales, дасягнуўшы трэцяга месца. 22 ліпеня 2021 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa падпісала кантракт з агенцтвам Creative Artists Agency для іх будучага прасоўвання ў ЗША. 10 верасня 2021 года кампанія абвясціла, што рэміксы «Next Level» будут выпушчаны 14 верасня, разам з відэакліпам і візуальным відэа «Next Level (IMLAY Remix)».
14 верасня 2021 года SM Entertainment абвясціла аб выпуску першага міні-альбома гурта, Savage. Альбом складаецца з шасці трэкаў, а галоўны сінгл мае такую ж назву, як і альбом. Ён быў выпушчаны 5 кастрычніка. Альбом заняў першую і найвышэйшую для Aespa пазіцыю ў чарце US Billboard 200, дасягнуўшы 20-га месца, а таксама ўпершыню ўвайшоў у чарт Gaon Album Chart, заняўшы адну з топавых пазіцый. На пятнаццаты дзень пасля выхаду ажно 513 292 копіі міні-альбома былі распраданы. Гурт выканаў свае песні на Парадзе Мэйсі да Дня Падзякі 2021, што зрабіла іх першым карэйскім дзявочым гуртам, які выступіў на гэтым мерапрыемстве. 2 снежня Aespa выйгралі свой першы дэсан (карэйская ўзнагарода) у катэгорыі «Сцэна года» на цырымоніі Asia Artist Awards. Праз два дні, 4 снежня, гурт атрымаў другі дэсан (у катэгорыі «Запіс года»), ужо на прэміі Melon Music Awards 2021.
4 лістапада кампанія абвясціла, што гурт збіраецца зрабіць рэмейк на песню S.E.S. «Dreams Come True», які будзе выпушчаны 20 снежня. Музычны кліп быў спрадзюсаваны Lucid colour, харэаграфія была пастаўлена вядомай карэйскай сола-выканаўцай БоА. У відэа таксама прысутнічалі галаграфічныя матылі і крылы, якія былі ў арыгінальным кліпе 1998 года. Песня дасягнула восьмага месца ў чарце Gaon Digital Chart і сёмага ў чарце Billboard World Digital Songs.
26 снежня SM Entertainment абвясціла склад свайго новага супергурта, Got the Beat, у які ўвайшлі Карына і Вінтар. Гурт дэбютаваў 3 студзеня 2022 года з сінглам «Step Back».
2022: выступ на Coachella і другі міні-альбом Girls 8 студзеня 2022 года гурт быў выбраны пераможцам прэміі «Артыст года» на цырымоніі Golden Disc Awards.(KR) Heraldpop: «방탄소년단·아이유, 음반·음원 대상 영예..NCT 127→세븐틴 본상(종합)»GOLDEN DISC AWARDS | Winners | CATEGORIES
19 красавіка 2022 года было абвешчана, што Aespa будзе ўдзельнічаць у фестывале Coachella, які праходзіў 23 красавіка, і выступіць на другім тыдні. Спіс іх песень да выступлення складаўся з «Savage», «Next Level», «Black Mamba» ды англійскай версіі тады яшчэ не выпушчанай песні «Life’s Too Short», якая, як высветлілася, уваходзіць у склад песень іх будучага міні-альбома.
12 траўня гурт быў названы адным з лідараў новага пакалення часопісам Time.TIME’s Next Generation Leaders 27 траўня гурт таксама быў уключаны ў спіс Forbes 30 Under 30.Forbes 30 Under 30 2022: Entertainment & Sports
1 чэрвеня 2022 года SM Entertainment абвясціла, што Aespa падпісала кантракт з амерыканскім лэйблам Warner Records. Кампанія таксама зрабіла аб’яву аб выпуску другога міні-альбома Aespa, Girls, 8 ліпеня. Альбом складаецца з дзевяці песень, галоўны сінгл мае аднайменную назву; таксама ў альбом уваходзяць іх ранейшыя сінглы «Black Mamba», «Forever» і «Dreams Come True» (які раней быў выпушчаны ў складзе альбома 2021 Winter SMTOWN: SMCU Express у снежні 2021 года). Дзве іншыя песні, «Illusion» і «Life’s Too Short» (англійская версія), былі выпушчаныя раней за альбом (1 і 24 чэрвеня, адпаведна).
1 ліпеня 2022 года кампанія паведаміла, што Aespa прыме ўдзел у «Палітычным форуме высокага ўзроўню ААН па ўстойлівым развіцці (ПФВУ) 2022 г.» 5 ліпеня 2022 года. Паведамлялася, што яны выступяць з прамовай, якая будзе суправаджацца выступам. 14 снежня 2022 гурт выпусціць калабарацыйны сінгл «Beautiful Christmas», запісаны разам з калегамі па лэйбле Red Velvet для альбома SM Town 2022 Winter SM Town: SMCU Palace.
Сусвет Aespa
Гурт мае свой уласны сусвет, у якім адбываюцца падзеі з тэкстаў іх песень і міні-фільмаў. Гэты сусвет з’яўляецца часткай SM Culture Universe і звязаны з сусветамі іншых артыстаў SM Entertainment, звычайна ён згадваецца як Квання. У Кванні жывуць віртуальныя вобразы ўдзельніц гурта — аватары. Аватараў завуць таксама, як і ўдзельніц, але з прыстаўкай «æ» (æ-Карына, æ-Жызель, æ-Вінтэр, æ-Ніннін, чытаецца як «эй-Карына»). Рэальны і віртуальны сусветы звязаныя між сабою і могуць уступаць у кантакт. Тады аватары з’яўляюцца ў нашым свеце і знаходзяцца сярод людзей. Гісторыю сусвету Кванні магчыма праглядзець не толькі ў песнях Aespa, але і ў іншых гуртах, напрыклад NCT.
Рэкламныя дамовы 10 лютага 2021 года Aespa сталі міжнароднымі амбасадарамі Givenchy, што зрабіла іх першымі K-pop артыстамі, якія былі абраныя як прадстаўнікі гэтага французскага дома моды. У жніўні таго ж года Aespa падпісалі дамову аб рэкламе карэйскага брэнда касметыкі Clio, карэйскага брэнда прадукцыі па догляду за скурай Mediheal, французскага спартыўнага брэнда Eider,, а ў верасні таксама падпісалі кантракт з KB Kookmin Bank. 23 лістапада 2021 года Aespa былі абраныя як музы італьянскага брэнда духоў Acqua di Parma. 8 красавіка 2022 года Aespa сталі мадэлямі карэйскага брэнда напояў Lotte Chilsung’s Tamz Zero. У верасні 2022 года Aespa сталі міжнароднымі амбасадарамі швейцарскага гадзіннікавага і ювелірнага брэнда Chopard.
Удзельніцы ПсеўданімСапраўднае імяДата нараджэнняПазіцыя ў гурцеБеларускаяХангыльБеларускаяХан./яп./кіт.Карына카리나Ю Джымін유지민11 красавіка 2000Лідарка, галоўная танцорка, вядучая рэперка, аблічча гуртаЖызель지젤Уцінага Эры우치나가에리 / うちながえり30 кастрычніка 2000Галоўная рэперка, саб-вакалістка, танцоркаВінтэр윈터Кім Мінджон김민정1 студзеня 2001Вядучая спявачка, вядучая тацорка, віжуалНіннін닝닝Нін Йічжоў저예탁 / 宁艺卓23 кастрычніка 2002Галоўная спявачка, танцорка, макнэ
Дыскаграфія
Міні-альбомы Назва Дэталі Пазіцыі ў чартах Продаж Узнагароды KORНайвышэйшыя пазіцыі ў Circle Album Chart (раней вядомым як Gaon Album Chart):
AUSBEL(FL) FRAНайвышэйшыя пазіцыі ў французскіх чартах альбомаў: HUNНайвышэйшыя пазіцыі ў венгерскіх чартах альбомаў: JPNНайвышэйшыя пазіцыі ў Oricon Albums Chart:
JPNHotНайвышэйшыя пазіцыі ў Billboard Japan Hot Albums:
POLНайвышэйшыя пазіцыі ў чартах Польшчы сярод міні-альбомаў: Girls: USНайвышэйшыя пазіцыі ў Billboard 200:
USWorldНайвышэйшыя пазіцыі ў Billboard World Albums:
Savage Рэліз: 5 кастрычніка 2021 Лэйбл: SM Entertainment Фармат: CD, лічбавы, струменевы 1 — 193 — — 7 18 — 20 1 KOR: 749,799Сумарныя продажы Savage на Circle Chart:
JPN: 31,274 (фіз.) US: 17,500 KMCA: 2 × Плаціна Girls Рэліз: 8 ліпеня 2022 Лэйбл: SM Entertainment, Warner Records Фармат: CD, лічбавы, струменевы 1 55 89 79 4 3 2 40 3 1 KOR: 1,801,583Сумарныя продажы Girls на Circle Chart:
JPN: 1,068 (цыф.) JPN: 65,555 (фіз.)Сумарныя продажы Girls на Oricon Chart:
US: 71,000Girls US Sales:
KMCA: Мільён «—» пазначае альбомы, якія не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.
Сінглы Назва Год Пазіцыі ў чартах Продаж Узнагароды Альбом KOR JPNHotНайвышэйшыя пазіцыі ў Billboard Japans Hot 100:
MLYНайвышэйшыя пазіцыі ў RIM Charts:
NZHotНайвышэйшыя пазіцыі ў Recorded Music NZ’s Hot 40 Singles:
SGPНайвышэйшыя пазіцыі ў RIAS’s Top Streaming Chart:
VIEHotНайвышэйшыя пазіцыі ў Billboards Vietnam Hot 100:
USWorldНайвышэйшыя пазіцыі ў Billboards World Digital Song Sales:
WWНайвышэйшыя пазіцыі ў Billboards Global 200:
CircleНайвышэйшыя пазіцыі сярод сінглаў у Gaon Digital Chart, цяпер вядомым як Circle Digital Chart:
Billb.Найвышэйшыя пазіцыі ў Billboards K-pop Hot 100:
Найвышэйшыя пазіцыі ў Billboards South Korea Songs:
«Black Mamba» 2020 49 21 — 14 37 13 — 5 138 WW: 3,000 rowspan="2" rowspan="3" «Forever» () 2021 — — — — — — — 11 — rowspan="6" «Next Level» 2 2 77 — — 23 — 3 65 KMCA: Плаціна (стр.) «Savage» 2 2 60 14 — 14 — 13 39 rowspan="4" Savage «Dreams Come True» 8 5 — — — — 47 7 197 2021 Winter SM Town: SMCU Express «Life’s Too Short» (English ver.) 2022 47 11 94 — — — 27 — 184 Girls «Girls» 8 1 30 — 23 13 8 6 42 «—» пазначае песні, якія не трапілі ў чарты або не былі выпушчаныя ў тым рэгіёне.
Відэаграфія
Музычныя кліпы Назва песні Год Рэжысёр(ы) Зн. «Black Mamba» 2020 Уі Кім «Forever» () 2021 Sunny Visual (Ю Сон Кён) «Next Level» Бомджын (Paranoid Paradigm) «Next Level (Habstrakt Remix» «Savage» 725 (SL8 Visual Lab) «Dreams Come True» Flipevil (Со Дон-хёк, Джэйсан Кім) «Life’s Too Short» (English ver.) 2022 Segaji Video (Кім Хёнсу) «Girls» Уі Кім
Іншыя відэа