Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі — калектыўны выканаўчы орган дэмакратычных сіл Беларусі, створаны 9 жніўня 2022 года Святланай Ціханоўскай. У кабінет, які займаецца дзейнасцю ў эміграцыі з цэнтральным офісам у Вільнюсе (Літва), уваходзяць прадстаўнікі дэмакратычнага руху, бізнесу і сілавога блоку Беларусі, якія прызнаюць Ціханоўскую за нацыянальную лідарку краіны.

Перадумовы 9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх не былі прызнаныя вялікай часткай насельніцтва, у выніку чаго распачаліся самыя масавыя пратэсты ў гісторыі краіны. Пратэстоўцы, а таксама ўсе краіны ЕС і ЗША прызналі Святлану Ціханоўскую пераможцай выбараў і нацыянальнай лідаркай. У эміграцыі вакол Офіса Святланы Ціханоўскай былі створаныя шматлікія дэмакратычныя структуры, якія, аднак, не мелі агульнага каардынацыйнага органа. Тым часам у Беларусі ўвесну 2021 года масавыя акцыі пратэсту былі задушаныя шырокамаштабнымі рэпрэсіямі рэжыму Лукашэнкі пры падтрымцы Расіі.

24 лютага 2022 года Расія пачала ўварванне на тэрыторыю Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. У той жа дзень Святлана Ціханоўская абвясціла пра намер стварэння пераходнага кабінета ў якасці нацыянальнага органа Беларусі. Свой намер яна патлумачыла тым, што Аляксандра Лукашэнку больш нельга лічыць гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэльнасці Беларусі.

Дзейнасць Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі быў створаны 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіла ў Вільнюсе на другую гадавіну пачатку масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Адразу па абвяшчэнні пра стварэнне кабінета Святлана Ціханоўская прызначыла прадстаўнікоў кабінета. Імі сталі Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Валерый Кавалеўскі і Валерый Сахашчык. Было заяўлена, што кабінет яшчэ будзе пашырацца і ўключыць у сябе прадстаўніцтвы па сацыяльнай палітыцы, эканоміцы і фінансах і нацыянальным адраджэнні. 7 верасня 2022 года ад імя кабінета была выдадзена першая пастанова, у ёй прыярытэтнай задачай арганізацыі аб’явілі аднаўленне і абарону суверэнітэту краіны. 9 верасня 2022 года прэс-служба арганізацыі паведаміла пра новага прадстаўніка кабінета па пытаннях фінансаў і эканомікі, ім стала прадпрымальніца і заснавальніца кампаніі «Laava Tech» Таццяна Зарэцкая. 16 верасня стала вядома, што прадстаўніком па пытанні нацыянальнага адраджэння прызначаная гісторык і экс-тэлевядучая тэлеканала «Белсат» Аліна Коўшык.

11 лютага 2023 года Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі зацвердзіў узнагароду Медаль «Гонар і Годнасць» за выключную адданасць у служэнні Беларусі.

6 жніўня 2023 года ў адказ на запыт беларусаў-эмігрантаў, якія сутыкнуліся з праблемай заканчэння тэрміну дзеяння пашпартаў, кабінет прэзентаваў праект праязнога дакумента, які будуць выдаваць без удзелу афіцыйных органаў Беларусі. У АПК падкрэслілі, што альтэрнатыўны беларускі пашпарт — не замена для нацыянальнай візы, аднак працэс легалізацыі ў дзяржавах, якія прызналі дакумент, перастане быць праблемай у выпадках непрыдатнасці або страты ранейшага дакумента.

Прадстаўнікі Пасада2022/20232023/20242024/20252025/2026Транзіт уладыПавел ЛатушкаПавел ЛатушкаПавел ЛатушкаПавел ЛатушкаАднаўленне правапарадкуАляксандр АзараўвакантнавакантнавакантнаМіжнароднае супрацоўніцтваВалерый КавалеўскіВалерый КавалеўскіУладзімір АстапенкаУладзімір АстапенкаАбарона і нацыянальная бяспекаВалерый СахашчыкВалерый СахашчыкВадзім КабанчукВадзім КабанчукФинансы и экономика (да 02.11.22)вакантнавакантнаАліса РыжычэнкаНацыянальнае адраджэннеАліна КоўшыкАліна КоўшыкАліна Коўшык (да 16.11.24)Павел БаркоўскіСацыяльная палітыка (ад 26.12.22) (да 16.09.24)Вольга ЗазулінскаяМоладзь і студэнцтване заснаванане заснаванаМаргарыта ВорыхаваМаргарыта Ворыхава

Рэакцыя рэжыму Лукашэнкі 30 жніўня 2022 года КДБ Рэспублікі Беларусь прызнаў Аб’яднаны пераходны кабінет экстрэмісцкім фарміраваннем. 5 верасня орган быў унесены ў адпаведны спіс.

У канцы 2022 года Telegram-канал кабінета прызналі экстрэмісцкім матэрыялам у Беларусі.

У ліпені 2025 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь па хадайніцтве генеральнага пракурора Андрэя Шведа прызнаў Аб'яднаны пераходны кабінет тэрарыстычнай арганізацыяй.

Крыніцы

Спасылкі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэннi

Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя:Палітычная апазіцыя Катэгорыя:Палітычныя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі Катэгорыя:Святлана Ціханоўская