Дзесяціногія ракападобныя (Decapoda) — атрад вышэйшых ракаў, які змяшчае каля траціны ўсіх яго відаў.
Апісанне
Даўжыня цела да 80 см, размах клюшняў да 3 м. Характэрная прыхмета — зліццё сківічных сегментаў галавы з груднымі і пераўтварэнне трох пярэдніх пар канечнасцей грудзей у нагасківіцы, якія ўдзельнічаюць у перадачы корму да ротавай адтуліны; 5 пар задніх грудных ног хадзільныя (адсюль назва); на некаторых часта развіваюцца клюшні. Галава і грудзі ўкрыты зверху галавагрудным шчытом (карапаксам). Вочы сцябліністая, фасетачныя.
Пашырэнне Больш пашыраны ў морах, менш — у прэсных вадаёмах і на сушы. Выдзяляюцца 2 падатрады — (крэветкі) і (рачныя ракі, амары, лангусты, крабы, ракі-пустэльнікі); звыш 10000 відаў. На Беларусі жывуць прадстаўнікі роду .
Асаблівасці біялогіі Раздзельнаполыя. Самкі (акрамя крэветак) выношваюць яйцы на брушных ножках. Лічынкі рэзка адрозніваюцца ад дарослых; у многіх развіццё прамое. Кормяцца жывёльным і раслінным кормам.
Гаспадарчае значэнне
Некаторыя — аб’екты промыслу і развядзення. Асаблівы камерцыйны інтарэс уяўляюць прадстаўнікі сямейства амараў.
Літаратура