Анатоль Яўгенавіч Левашоў (, Жаркент, Казахстан — ) — фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1961), прафесар (1962).
Біяграфія Скончыў Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт (1925).
Працаваў у Ленінградскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1930, дацэнт, загадчык кафедры фізікі), Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце (1928—1930 і з 1934, у 1935—1941 — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі), Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Узбекскай ССР (у 1949—1950 — загадчык аддзела тэарэтычнай фізікі), Кіеўскім інстытуце кінаінжынераў, Кіеўскім політэхнічным інстытуце, Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце (1962—1979, фізічны факультэт, кафедра тэарэтычнай фізікі, прафесар, прафесар-кансультант, у 1962—1973 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: агульная тэорыя адноснасці; гравітацыя; рэлятывісцкая дуальная электрадынаміка; электрадынаміка складаных асяроддзяў.
Бібліяграфія Теория лоренцевой связности при релятивистском движении (С-ковариантность и эквивалентные преоюразования Лоренца) : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук / Левашев А. Е. — Минск, 1960.
Літаратура
Левашев Анатолий Евгеньевич / Н. Н. Костюкович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 421. Левашев Анатолий Евгеньевич // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 147. Памяти Анатолия Евгеньевича Левашева / Керес Х. П. [и др.] // Успехи физических наук. — 1981. — Т. 133, вып. 3. — С. 551—552.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Казахстане Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР