Альберт Вітольдавіч Мінкевіч (нар. , Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай акадэміі навук (Брусель, 2002).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1963).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1964, фізічны факультэт, кафедра тэарэтычнай фізікі і астрафізікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: калібровачны падыход у тэорыі гравітацыйнага ўзаемадзеяння; рэлятывісцкая касмалогія і астрафізіка.

Бібліяграфія Физические аспекты калибровочного подхода в теории гравитационных взаимодействий : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.02 / Минкевич Альберт Витольдович. — Минск, 1985. Gauge approach to gravitation and regular Big Bang theory / A. V. Minkevich // Gravitation Cosmology. — 2006. — № 12. — Р. 11—21. Generalized cosmological Friedmann equations without gravitational singularity / A. V. Minkevich // Physics Letters A. — 1980. — Vol. 80, № 4. — P. 232—234. Sur la propagation des ondes acoustique dans des fluides au repos soumis a la pesanteur / A. V. Minkevich, V. I. Sadchikov // Journal d’acoustique. — 1992. — Vol. 5. — P. 455—462.

Літаратура Минкевич Альберт Витольдович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 194. Минкевич Альберт Витольдович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 155.

Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі Беларусі