Радыёаматарства — рознабаковае тэхнічнае хобі, звязанае з канструяваннем і выкарыстаннем радыётэхнічных і электронных прылад. Пад радыёаматарствам разумеецца канструяванне, пабудова, мадыфікацыя рознай электроннай апаратуры. Таксама гэтым тэрмінам часта называюць аматарскую радыёсувязь і радыёспорт. Радыёаматарства з’явілася неўзабаве пасля першых жа ўдалых эксперыментаў у вобласці бяздротавай сувязі.
Радыёаматарства можа мець розную накіраванасць:
канструяванне і пабудова аматарскай прыёмаперадаючай апаратуры і антэн; удзел у розных спаборніцтвах па радыёсувязі (гл. радыёспорт); Прыём метэарадыё (NOAA), спадарожнікаў (SATCOM) QSO (радыёкантакты) і калекцыянаванне картак-квітанцый (QSL-картак), якія дасылаюцца ў пацвярджэнне праведзеных радыёсувязей і/або дыпломаў, якія выдаюцца за правядзенне тых ці іншых сувязей; пошук і правядзенне радыёсувязей з радыёаматарскімі станцыямі, якія працуюць з аддаленых месцаў або з месцаў, з якіх вельмі рэдка працуюць аматарскія радыёстанцыі (т.з. DXing); праца нейкімі пэўнымі відамі радыёсувязі (тэлеграфія, тэлефанія з аднапалоснай або частотнай мадуляцыяй, тэлебачанне з павольнай разгорткай (SSTV), лічбавыя віды сувязі (RTTY, PSK, FT8)); сувязь на УКХ з выкарыстаннем адлюстравання радыёхваль ад Месяца (EME), зон палярнага ззяння («Аўрора»), метэорных патокаў, або з рэтрансляцыяй праз радыёаматарскія ШСЗ; праца малой магутнасцю перадатчыка (QRP) на найпрасцейшай апаратуры; работа на рэтра-апаратуры, рэстаўрацыя і аднаўленне гістарычных узораў апаратуры радыёсувязі; удзел у радыёэкспедыцыях — выхад у эфір з аддаленых і цяжкадаступных краін і мясцовасцей, дзе няма актыўных радыёаматараў. радыёаматарскі пэйджынг (DAPNET)
Акрамя таго, аматарскія радыёстанцыі і іх аператары абавязаны пры неабходнасці забяспечваць сувязь у надзвычайных сітуацыях, для чаго Міжнародны рэгламентРегламент радиосвязи. Статьи. Том 1. Издание 2012 года. Международный союз электросвязи вызначае паняцце радыёаматарскай аварыйна-выратавальнай службы (англ. ARES — Amateur Radio Emergency Service).
Літаратура Гюнтер Г., Фукс Ф. Радиолюбитель. Пер. с нем. — М.:Госиздат, 1925
Гл. таксама
Беларуская федэрацыя радыёаматараў і радыёспартсменаў Рэпрэсіі супраць беларускіх радыёаматараў
Катэгорыя:Радыётэхніка